Валанцёрства ў Гродна: ушанаванне герояў, якія змяняюць свет
27 Декабря 2025
5850
Напярэдадні Міжнароднага дня валанцёраў у Гродне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых з лепшых. Тых людзей, якія гатовы ахвяраваць самае каштоўнае, што ў іх ёсць, – час. Віктар Францавіч Пранюк, прысутнічаўшы на сустрэчы, павіншаваў усіх, хто мае дачыненне да гэтай добрасумленнай справы. Таксама намеснік старшыні аблвыканкама адзначыў: «Валанцёры – гэта патрыёты». А гэта так і ёсць.На ўрачыстым мерапрыемстве ўзнагароды атрымалі валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа, Беларускага саюза жанчын і БРСМ. Сярод ушанаваных было шмат лідчан. Асабліва адзначыліся валанцёры ГА «БРСМ». У намінацыі «Асабісты ўклад» узнагароджаны Несцер Мацвей з сярэдняй школы №8 г. Ліды імя В. Ф. Казакова і Цыкуноў Уладзіслаў з Дзітвянскай сярэдняй школы Лідскага раёна. Лепшымі атрадамі сярод навучальных устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў абедзвюх намінацыях пераможцамі сталі атрады «Міласэрнасць» СШ №1 горада Ліды і «Клопат» Лідскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў паказвае, як наша дзяржава клапоціцца аб сваіх грамадзянах. На сустрэчы прысутнічала шмат ганаровых гасцей. Дырэктары і начальнікі розных устаноў вобласці не пашкадавалі часу, каб прыехаць і асабіста павіншаваць выдатнікаў такой важнай справы – валанцёрства. Таксама, акрамя цёплых слоў, госці ўзнагародзілі рупліўцаў каштоўнымі падарункамі.
Мацвей Несцер, вучань ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Ліды імя В. Ф. Казакова»
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






