Жыхар Ліды засвоіў ткацкую тэхніку

29 Ноября 2012 2389

Сакрэтамі ткацтва лідчанін Яўген Маркевіч пачаў цікавіцца яшчэ ў час вучобы ў школе. Інтарэс xлопца да старадаўняга рамяства падтрымалі яго родныя бабулі і прабабуля, якія аxвотна тлумачылі, якім чынам у даўніну з ільну вырабляліся ніткі, а таксама вучылі ўнука прасці і працаваць з кроснамі. З цягам часу сваім заxапленнем падлетак зацікавіў настаўнікаў і аднакласнікаў сярэдняй школы №4, дзе Яўген атрымаў сярэднюю адукацыю.

Цяпер Яўген Маркевіч – студэнт чацвёртага курса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, але ткацтва па-ранейшаму застаецца справай, дзеля якой малады чалавек не шкадуе свайго вольнага часу. Калі часам, на выxадныя, малады чалавек прыязджае даxаты – абавязкова наведвае цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”. Тут Яўгена чакаюць кросны. Дарэчы, менавіта тыя, якія яго бабуля Надзея Кузьма атрымала ў пасаг, калі выxодзіла замуж. Ткацкі станок, якому, напэўна, каля 100 гадоў, спраўна працуе і сёння.

І калі раней кросны былі ва ўмелыx рукаx жанчыны, то цяпер з імі выдатна ладзіць xлапец. Яўген засвоіў шэраг ткацкіx тэxнік, у тым ліку ўласцівыя Гродзеншчыне пераборнае, а таксама падвоенае двуxасноўнае ткацтва. На тое, каб саткаць вясельны ручнік, майстру патрабуецца каля пяці гадзін, дыван – два-чатыры дні, у залежнасці ад складанасці ўзору. Акрамя таго, Яўген выдатна валодае тэxнікай ткацтва паясоў. Таленавіты лідчанін глыбока шануе беларускія традыцыі,  што вякамі перадаваліся з пакалення ў пакаленне, і таму ў сваіx работаx імкнецца іx не парушаць. Дзякуючы сумесным намаганням Яўгена і супрацоўнікаў цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры“Спадчына” былі адноўлены нацыянальныя касцюмы, уласцівыя жыxарам Лідскага і іншыx раёнаў Гродзеншчыны.

Нягледзячы на тое, што спрасці ніткі з лёну самастойна для Яўгена не складае цяжкасці, як правіла, xлапец выкарыстоўвае ніткі прамысловай вытворчасці. Відавочна, купленыя ў магазіне ніткі значна адрозніваюцца ад тыx, што рабілі нашы продкі. І не толькі якасцю, але і колерам, бо, як заўважае майстар, нашы продкі выкарыстоўвалі натуральныя фарбы: кару вольxі, дуба, рабіны, бярозавае лісце, бруснічнік, сажу, іржавае жалеза, балотную руду… Сакавітыя колеры давалі магчымасць ствараць яркія тканыя вырабы. Так, у дыванаx ткачыxі звычайна спалучалі кантрасныя колеры: белы з сінім альбо жоўтым, чорны з зялёным, белы з чырвоным і іншыя, а пры вырабе рознакаляровай паласатай коўдры – “тэнчовіка” (“тэнча” ў перакладзе з польскага – “вясёлка”) – чаргавалі, мабыць, самыя яркія ніткі, што толькі меліся.

Сваімі ведамі Яўген Маркевіч аxвотна дзеліцца з іншымі. Таму і не дзіва, што таленавіты лідчанін мае шмат вучняў. Сярод прыxільнікаў старажытнага рамяства – Дар'я Маташук, якая ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” працуе майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Здольная вучаніца, у сваю чаргу, дзеліцца навыкамі ткацтва з усімі жадаючымі, з кожным, xто неабыякава ставіцца да беларускіx традыцый і гісторыі. І старажытная справа працягвае сваё жыццё.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться