Адукацыя на роднай мове
10 Сентября 2023
4558
Нагадаем, што прыём (залічэнне) дзяцей у 1 клас установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законных прадстаўнікоў дзяцей (у заяве законны прадстаўнік указвае мову навучання), а таксама іншых дакументаў, устаноўленых часткай першай пункта 2 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пунктам 67 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 №322.
У 2023/2024 навучальным годзе ў Лідскім раёне функцыянуе 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, якія наведваюць 815 вучняў.
На базе 4 рускамоўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе 7 класаў з беларускай мовай навучання, якія наведваюць 60 вучняў. 4 з іх – у г. Лідзе і г. Бярозаўцы: СШ №№12, 16 г. Ліды, Бярозаўскай СШ №3.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.