Гавораць і дэманструюць следчыя, або Навошта школьнікаў Ліды адвялі ў раённы аддзел Следчага камітэта?
Разумеючы, што сучасныя юнакі і дзяўчаты вітаюць больш практыку, чым тэорыю, спецыялісты прадставілі ўвазе гасцей перасоўную крыміналістычную лабараторыю. З выгляду гэта звычайны аўтамабіль. Самае цікавае – унутры. Там захоўваецца ўсё неабходнае для працы следча-экспертнай групы, пачынаючы са спецыяльных чамаданаў (у іх ляжаць рулеткі, лінейкі, спецпакеты, ультрафіялет і іншыя неабходныя крыміналістычныя сродкі), механічнага вымяральніка хуткасці, металашукальнікаў, квадракоптара і заканчваючы светлавой мачтай, якая “расце” ў розную вышыню і дае неабходны радуыс асвятлення для дзейнасці следча-аператыўнай групы на месцы здарэння ў начны час сутак. Як гэта адбываецца, школьнікам паказалі на практыцы. А таксама патлумачылі прызначэнне і прынцып дзеяння розных крыміналістычных прыстасаванняў, прадэманстравалі ўсе тэхнічныя магчымасці перасоўнай лабараторыі. Юныя госці папрактыкаваліся ў выяўленн і ўпакоўцы слядоў пальцаў рук.
– Наш аддзел пастаянна папаўняецца неабходнымі крыміналістычнмі сродкамі, закупаецца сучаснае абсталяванне – ўсё гэта дазваляе шукаць новыя сляды і доказы, каб, па-першае, знайсці злачынца, па-другое, грунтоўна даказаць яго вінаватасць, – адзначыў Дзмітрый Лабоцкі.
Пасля займальнай экскурсіі па аддзеле юнакам і дзяўчатам распавялі, якім чынам можна прыйсці на службу ў Следчы камітэт (напрыклад, пасля заканчэння юрыдычных факультэтаў дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў). Але самы пэўны варыянт – гэта вучоба на следча-экспертным факультэце ўстановы адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”. “Дарэчы, сёння ў аддзеле працуе 40 чалавек, трое з іх – маладыя спецыялісты са стажам працы да двух гадоў. Кожны з іх з’яўляецца выпускніком менавіта следча-экспертнага факультэта”, – падкрэсліў прэстыжнасць вучобы ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі начальнік Лідскага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Лабоцкі.