Сярод стыпендыатаў спецыяльнага фонда Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі ёсць і лідчане

20 Января 2019 1189

Стыпендыі або грашовыя прэміі спецыяльнага фонда Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі прызначаны студэнтам і навучэнцам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, а таксама пераможцам міжнародных конкурсаў. У ліку ўзнагароджаных ёсць і лідчане.

Заахвочвальныя прэміі з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджаны навучэнцу Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксандру Барташэвічу, лаўрэату Міжнароднага конкурса маладых выканаўцаў імя Я. Кока (дыплом 3 ступені) і Анастасіі Рак, навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэату VIII Рэспубліканскага конкурса выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча (дыплом 3 ступені).

Матэрыяльная дапамога з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прызначана шэрагу актыўных удзельнікаў мастацкіх творчых мерапрыемстваў. Сырод іх таксама вызначыліся лідчане. Гэта Аляксандра Бялова, навучэнка Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, лаўрэат ІІ Міжнароднага конкурса “Зоркі Прыдняпроўя-2018” (дыплом 1 ступені), Валерыя Бунь, навучэнка Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, дыпламант V Рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (дыплом 2 ступені), Аляксандр Ждан, навучэнец Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэат V Рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (дыплом 3 ступені), Віталій Кетрык, навучэнец Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэат V Рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (дыплом 2 ступені), Дар’я Кузьміцкая, навучэнка Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, дыпламант V Рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (дыплом 3 ступені), Марыя і Дар’я Лопан, навучэнкі Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэаты V Міжнароднага конкурса “Музычная інтэграцыя” (Польшча), Аліка Мястоўская, навучэнка Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, дыпламант V Рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (дыплом 3 ступені), Аляксандр Рак, навучэнец Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэат V Рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (дыплом 2 ступені), Вераніка Стасюкевіч, навучэнка Лідскай дзіячай школы мастацтваў, лаўрэат V Міжнароднага фестывалю “Музычная інтэграцыя” (Польшча), Матвей Чуча, навучэнец Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, лаўрэат V Рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (дыплом 2 ступені).

Акрамя таго, прэміямі заахвочаны педагогі, якія ўнеслі асаблівы ўклад ў разввіццё здольнасцей таленавітых маладых людзей. Сярод такіх педагогаў названы Уладзімір Валюк, настаўнік геаграфіі гімназіі №1, Таццяна Глыздова, настаўніца рускай мовы і ліатратуры гімназіі №1 і Дзмітрый Цежык, настаўнік фізікі СШ №17.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться