У Лідзе адбудзецца сустрэча працаўнікоў сферы аховы здароўя

03 Апреля 2013 1665

6 красавіка ў Парафіі Узвышэння Святого Крыжа (Фарны касцёл у Лідзе) адбудзецца сустрэча працаўнікоў сферы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі на тэму «Чалавечае жыццё – дар Божай любові». Да ўдзелу запрашаюцца медыцынскія работнікі бальніц, паліклінік і дамоў сацыяльнай апекі, якія дзейнічаюць у Гродзенскай вобласці. Пачатак сустрэчы у 10.00. У ёй могуць прыняць удзел уже жадаючыя працаўнікі сферы аховы здароўя і іх душпастыры.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефонах:+375 29 884 54 82 (МТС); +375 29 661 14 05 (velcom) кс. Мікалай Ціхановіч

Праграма сустрэчы:10.00 – прывітанне ўдзельнікаў (кс. Мікалай Ціхановіч, душпастыр службы аховы здароўя ў Гродне)10.15 – канферэнцыя «Чалавек – разумная задума Бога» (Павел Белавус, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі чалавека Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) 11.00 – канферэнцыя «Біяэтычныя, медыцынскія і дэмаграфічныя аспекты сучасных рэпрадуктыўных тэхналогій» (Святлана Мазгунова, загадчыца аддзяленнем павышэння кваліфікацыі спецыялістаў з сярэдняй мед. адукацыяй, выкладчыца акушэрства і гінекалогіі Барысаўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа) 12.00 – святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч) 13.00 – 14.30 – перапынак на абед15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці15.30 – канферэнцыя «Абарона жыцця ў сям’і» (Іван Лубінскі, выкладчык кафедры філасофіі і паліталогіі БДМУ) 16.10 – 17.00 – перапынак 17.00 – канферэнцыя «Праўда пра стан хворых у тэрмінальнай стадыі» (Данута Каваленка, мед. сястра кардыялагічнага аддзялення)17.40 – малітва і заканчэнне сустрэчы.

 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться