Лідчане сустрэлі Вялікдзень (фота)
01 Апреля 2013
1838
31 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, ва ўсіх касцёлах Лідскага раёна адбыліся рэзурэкцыйныя святыя Імшы. У касцёле парафіі Святой Сям’і славіць Уваскрасенне Хрыста вернікі пачалі ў сем гадзін раніцы. Літургіі папярэднічала эўхарыстычная працэсія. Пад звон званоў і велікодныя песні за Уваскрослым Хрыстом крочылі некалькі тысяч парафіян. Пасля рэзурэкцыйнай святой Імшы, якая доўжылася амаль дзве гадзіны, вернікі паспяшаліся дамоў, да Велікоднага стала.
Сёння, 1 красавіка, – панядзелак у актаве Пасхі, або другі дзень свята. Ва ўсіх касцёлах адбудуцца святыя Імшы. 












0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







