У Гродне прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»
29 Апреля 2026
421
У Гродне прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны», які з’яўляецца часткай культурна-адукацыйнага патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці-2026». Галоўная мэта конкурсу – адбор лепшых кандыдатаў для ўдзелу ў маладзёжным праекце «Цягнік Памяці». Сёлета конкурс сабраў 29 дзесяцікласнікаў з розных куткоў Гродзеншчыны, якія ўжо сталі пераможцамі раённых адбораў. Сярод іх былі прадстаўнікі Лідскага раёна: вучань сярэдняй школы №8 г. Ліды імя В. Ф. Казакова Мацвей Шэлкоў і член маладзёжнага савета пры Лідскім раённым Савеце дэпутатаў, вучаніца ліцэя №1 г. Ліды Анастасія Лагодская.
Удзельнікі прадставілі журы свае партфоліа, напісалі эсэ на тэму «Шлях да Перамогі», падзяліліся сваімі дасягненнямі, захапленнямі і расказалі пра паспяхова рэалізаваныя праекты ў заданні «Візітная картка».
Вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі ад конкурсу з карэс-пандэнтам «Лідскай газеты».
Мацвей Шэлкоў:

Неаднаразова прымаў удзел у розных конкурсах, але да гэтага рыхтаваўся асабліва старанна разам з настаўнікамі. Я быў адным з нямногіх, хто прадставіў сваё выступленне на беларускай мове. Маё эсэ было прысвечана гісторыі Беларусі, асабліва перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзе я апісаў шлях беларускіх салдат ад пачатку вайны да бітвы за Берлін. Вельмі люблю беларускую культуру і мову, таму для мяне важна было прадставіць сваё выступленне менавіта на роднай мове. На абласным этапе я сустрэў удзельнікаў «Цягніка Памяці», якія паведамілі мне пра ўсю цікавасць гэтага праекта, і гэта дадало мне яшчэ больш стымулу і адрэналіну. Я не спадзяюся на перамогу з-за высокай канкурэнцыі, але хачу выступіць годна. Мая матывацыя – мара пабываць у Санкт-Пецярбургу".
У сваю чаргу Анастасія Лагодская адзначыла:
Маё выступленне было прысвечана шахматам, але не проста як гульні. Я выкарыстала шахматную дошку як метафару свайго жыцця, дзе кожная фігура сімвалізавала важны этап. Напрыклад, першы ход пешкі – гэта мой старт у школьным жыцці. Затым ідзе ход канём, які я асацыіравала з паступленнем у музычную школу. А слон ўвасабляе мае даследчыя работы і ўдзел у іх. Хачу выказаць вялікую падзяку Марыі Раманаўне Ткач, Алене Аляксандраўне Стромскай і Алене Рыхардаўне Сарока за дапамогу ў падрыхтоўцы. Я вельмі ганаруся тым, што стала ўдзельніцай праекта «Цягнік Памяці». Гэты конкурс дазволіў мне раскрыць сябе і свае лідарскія якасці. Акрамя таго, я паглыбіла свае веды пра Вялікую Айчынную вайну, якая з’яўляецца асноўнай тэмай праекта. Мы памятаем мінулае, шануем сучаснасць і будуем будучыню!"Вучні Лідчыны яшчэ раз пацвердзілі, што сучасная моладзь паважае гісторыю сваёй краіны. Самае каштоўнае ў перамозе для кожнага – магчымасць стаць пасажырам легендарнага «Цягніка Памяці». Бо наперадзе гарады-героі, новыя сябры з розных краін і дакрананне да вялікай гісторыі!
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






