8 сакавіка: свята любові і пяшчоты ў беларускай сям'і
08 Марта 2026
89
З першым сонцам і цяплом да нас прыходзіць 8 Сакавіка. У нашай краіне гэта прыгожае свята арганічна аб'яднала любоў, павагу і пяшчотнае стаўленне мужчын да прыгожай паловы чалавецтва. Напрыклад, мужу Аксаны Мяндзюль у гэты дзень прыходзіцца ствараць святочную атмасферу не толькі для жонкі, але і для траіх дачок. Сваім прыгажуням ён не шкадуе кветак, падарункаў і цёплых слоў: – Жаночы дзень у нашай сям’і заўсёды суправаджаецца прыемнымі клопатамі і ўзнёслым настроем. Тэлефон разрываецца ад пажаданняў, а ў доме пануе прыемны водар першых цюльпанаў. Дзіўна, што віншаванні і кампліменты восьмага сакавіка можна пачуць нават ад людзей у магазіне, парку, на рабоце. У гэтым, напэўна, і праяўляецца адзінасць і шчырасць беларусаў. Я таксама жадаю ўсім сваім суайчынніцам вясенняга настрою, шчасця, цяпла і дабрабыту! Няхай любоў родных будзе нязменнай спадарожніцай у вашым жыцці!
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






