У 2026 годзе свята беларускага пiсьменства прымуць Касцюковiчы
Два днi, на працягу якiх Лiда прымала Дзень беларускай пiсьменнасцi, прайшлi на адным дыханнi. Свята было настолькi маштабным, а праграма такой насычанай, што мы, журналiсты, ледзь паспявалi ахапiць усе мерапрыемствы, каб потым падрабязна расказаць пра iх нашым дарагiм чытачам.
Але, як вядома, усё харошае хутка заканчваецца, вось i свята роднага слова падышло да свайго завяршэння. Падчас урачыстай цырымонii закрыцця, якая прайшла на галоўнай сцэне, стала вядома, якi горад прыме эстафету правядзення галоўнага культурнага форума краiны ў наступным годзе. Гэта горад Касцюковiчы Магiлёўскай вобласцi.
– Ад нас з вамi хачу выказаць словы самай шчырай падзякі Прэзiдэнту нашай краiны Аляксандру Рыгоравiчу Лукашэнку за тое, что Лiдчына была абрана сталiцай двух буйнейшых мерапрыемстваў у нашай краiне. У 2010 годзе на нашай зямлi ладзiлiся “Дажынкi”, а ў 2025 годзе – Дзень беларускага пiсьменства. Дзякуючы гэтым святам горад прыгажэў. Я хачу падзякаваць Мiнiстэрству iнфармацыi, абласному выканаўчаму камiтэту за супольную i, як мне здаецца, вельмi прадуктыўную работу. Таксама ўдзячнасць вам, шаноўныя гледачы, за тое, што вы знайшлi час і прыйшлi ўчора і сёння на тыя мерапрыемствы, якiя мы вам прапанавалi. Спадзяюся, што ад кожнага з iх вы атрымалi добрыя ўражаннi i цудоўны настрой, – адзначыў старшыня Лiдскага раённага выканаўчага камiтэта Аляксандр Вярсоцкi. Ён перадаў сiмвалiчны вымпел правядзення Дня беларускага пiсьменства старшыні Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта Вячаславу Максачову i пажадаў, каб на Магiлёўшчыне ў 2026 годзе свята атрымалася яшчэ лепшым, чым на Лiдчыне.
Кiраўнiк Касцюковiцкага раёна падзякаваў Аляксандру Вярсоцкаму за запрашэнне і магчымасць прыняць удзел у святкаванні Дня беларускага пiсьменства ў Лiдзе. Госць з Магiлёўшчыны адзначыў, што свята было вельмi цiкавым, мерапрыемствы арганiзаваны на вельмi высокiм узроўні. Ён упэўнены, што Касцюковiцкi раён, якi з’яўляецца радзiмай такiх вядомых пiсьменнiкаў, як Аркадзь Куляшоў, Iван Чыгрынаў, Алесь Пiсьмянкоў, у наступным годзе не падвядзе.
Так, сапраўды, наш горад доўга рыхтаваўся да свята, i яно атрымалася: раённы цэнтр на высокiм узроўнi прыняў рэспублiканскi форум. Не сакрэт, што ў гэтым вялiкая заслуга самiх лiдчан, якiя прыклалi свае намаганнi да арганiзацыi правядзення свята беларускага слова.
Фiнальным акордам Дня беларускай пiсьменнасцi ў Лiдзе ў прамым i пераносным сэнсе стаў гала-канцэрт Нацыянальнага Прэзiдэнцкага аркестра. Жывая музыка, чыстыя галасы лаўрэатаў разнастайных конкурсаў, мiлагучная родная мова, на якой маладыя артысты выконвалi творы беларускiх класiкаў лiтаратуры – яскравае пацверджанне таму, што беларуская мова, мова нашых продкаў, неўмiруча. Яна жыве ў нашых сэрцах, i ў яе ёсць добрыя пераемнiкi.







