Упэўненасць у будучыні са «Стравітай»!
Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Стравіта» на рынку страхавых паслуг з 2002 года. У нашым горадзе яе падраздзяленне паспяхова працуе ўжо пяты год. Страхавыя агенты прадпрыемства, размешчанага ва ўтульным офісе ў цэнтры горада, прапануюць сваім кліентам шырокі спектр паслуг.
У сучасным дынамічным свеце нас падсцерагаюць патэнцыйныя небяспекі, якія могуць прывесці да матэрыяльных страт. Яны ж могуць паставіць пад пагрозу самае дарагое – жыццё і здароўе. Але ёсць выдатны спосаб быць спакойным за сваю будучыню і матэрыяльны дабрабыт. Гэта страхаванне.
Кампанія «Стравіта» займае лідзіруючую пазіцыю на рынку страхавання жыцця. Такая паслуга дазваляе забяспечыць страхавую абарону сабе і сваім блізкім. А акрамя таго, гэта выдатны спосаб назапасіць грошы. Менавіта такія паслугі набіраюць папулярнасць з кожным днём. Пакет паслуг для фізічных асоб у «Стравіце» разнастайны: гэта пенсійныя, дзіцячыя праграмы, праграма «Прэстыжная адукацыя»… Прычым кліент можа выбраць як схему ўплаты ўзносаў, так і валюту страхавання.
Да ліку пераваг супрацоўніцтва з кампаніяй можна аднесці і наяўнасць выгадных карпаратыўных праектаў. У Лідзе заключаныя дагаворы з 27 юрыдычнымі асобамі. А гэта найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы, прыватны бізнэс. Адзначу, што «Стравіта», будучы арганізацыяй дзяржаўнай формы ўласнасці, гарантуе не толькі ажыццяўленне ўсіх страхавых выплат, але і падатковыя льготы.
– На рынку страхавых паслуг у рэгіёне ў нас склалася добрая рэпутацыя, – распавядае Дыяна Уладзіміраўна Чарнышова, вядучы спецыяліст Лідскага падраздзялення кампаніі «Стравіта», – і мы ёй адпавядаем. Сёння ў штаце працуюць 16 страхавых агентаў, а першапачаткова было ўсяго два. Гэта сведчыць аб тым, што мы актыўна развіваемся. Супрацоўнікі ўдасканальваюцца прафесійна, наведваюць профільныя курсы ў сталіцы.
«У чым жа сакрэт поспеху?» – пытаюся ў страхавога агента кампаніі «Стравіта» Вольгі Станкуць. І яна не вагаючыся адказвае: «Галоўнае – выявіць патрэбы кліента і падабраць менавіта яму прыдатную, індывідуальную праграму страхавання. Інтарэсы кліента для нас вызначальныя».
Наш адрас: вул. Савецкая, 23, тэл/факс: 532390.
УНП 806000046.