21 кастрычніка аг. Дворышча запрашае на ўрачыстасць асвячэння новай капліцы

19 Октября 2023 542
21 кастрычніка ў 11.00 аг. Дворышча запрашае на ўрачыстасць асвячэння новай капліцы ў гонар Маці Божай Ружанцовай. 

Рытуал асвячэння выканае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Як адзіны Касцёл, падчас урачыстай Святой Імшы вернікі будуць дзякаваць Богу і ўсім людзям добрай волі і адкрытага сэрца за магчымасць быць і маліцца ў сакральным будынку. Гэты дзень гістарычны не толькі для ўсяго Касцёла, але і для дварышчанскай парафіі і самаго Дворышча.

Працягам урачыстасці стане прэзентацыя кнігі “Мінулае і сучаснае Дворышча”, аўтарам якой з’яўляецца ксёндз Юрый Бяганскі. Прэзентацыя адбудзецца 22 кастрычніка ў Доме культуры аг. Дворышча ў 15.00.


Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться