Маці Божая Тракельская чакае!
Санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях чакае вернікаў-пілігрымаў на штогадовы фэст, прысвечаны Дзеве Марыі. Сёлета ён пройдзе з 7 па 9 ліпеня пад дэвізам “Марыя, аб’яднай нашыя сэрцы і сем’і”.
Рэлігійная праграма будзе ўключаць набажэнствы, духоўныя канферэнцыі, канцэрты, творчыя пляцоўкі і многае іншае. Малітвы пачнуцца ў пятніцу і не спыняцца ні на хвіліну на працягу двух дзён.
Праграма ўрачыстасцей у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Тракелях
7 ЛІПЕНЯ
10.00 – спеў да Маці Божай Тракельскай і Ларэтанская літанія з удзелам Кола Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі.
10.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
11.15 – канференцыя
12.00 – крыжовы шлях
13.00 – Святая Імша
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – работа творчых пляцовак у Марыйным садзе
17.30 – прывітанне пілігрымаў (бп Аляксандр Кашкевіч)
18.00 – Святая Імша для пілігрымаў
20.00 – Ружанец (частка Радасная) (правядуць вернікі з парафіі Беняконі)
21.00 – канференцыя “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і”
21.45 – Марыйны заклік
23.00 – урачыстая працэсія са свечкамі, Святая Імша (Пастэрка)
8 ЛІПЕНЯ
7.00 – Гадзінкі да Марыі Божай і спеў Марыйных песень
8.00 – Ружанец (частка Балесная) (сёстры Эўхарысткі)
9.00 – Святая Імша са святарамі-юбілярамі і сёстрамі законнымі
11.00 – аднаўленне сужанскіх абяцанняў
12.45 – падрыхтоўка да Святой Імшы
13.00 – урачыстая Святая Імша
17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта на тэму “Марыя, адары мяне дарам мацярынства”
19.00 – Святая Імша
21.00 – спатканне пры вогнішчы і прагляд фільма
9 ЛІПЕНЯ
8.00 – Ружанец (частка Хвалебная) (настаўнікі Тракельскай і Дварышчанскай школ)
10.00 – Святая Імша “За добрага мужа ці жонку”
11.00 – канцэрт
12.00 – Ружанец (частка Святла) (дзеці першай св. Камуніі)
13.00 – Святая Імша (кусташ кс. кан. Юрый Бяганскі) (“Падзяка за ласкі гэтых урачыстасцей”, урачыстае благаславенне)







