Тракелі запрашаюць на Дзень таты!
28 Мая 2023
1282
Паважаныя вернікі і пілігрымы да маці Божай Тракельскай! У першую нядзелю чэрвеня ў нашай дыяцэзіі адзначаецца Дзень таты.З гэтай нагоды 4 чэрвеня шчыра запрашаем усіх у Тракелі, каб перад абліччам Маці Божай, Каралевы нашых сем’яў, памаліцца аб Божым благаслаўленні і святасці для свайго таты і ўсіх татуль дыяцэзіі, а для памерлых – аб вечным жыцці ў небе. Запрашаем падзякаваць Богу за дар бацькоўства, а таксама памаліцца за адзінства і еднасць нашых сем’яў.
У праграме: 12.00 – Адарацыя Найсвяцэйшага Сакрамэнту; 13.00 – Святая Імша ў інтэнцыі ўсіх татуль Гродзенскай дыяцэзіі, за жывых і памерлых; 14.30 – спатканне за кавай; 15.00 – Крыжовы шлях “Тата, які апякуецца аб сваёй сям’і”. Пасля заканчэння – благаслаўленне і ад’езд дадому.
Тэлефон для даведак – +375-29-2893638.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







