Асабісты рэкорд

29 Июля 2019 150

Першым у раёне тысячнікам на адвозцы збожжа 22 ліпеня стаў вадзіцель  філіяла «Дзітва» ААТ «Лідахлебапрадукт» Іван Лось. На новенькім аўтамабілі МАЗ-650, які даверыла яму гаспадарка вясной, ён перавёз 1700 тон збожжа з улікам рапсу. 

Падзякаваць аграрыю за годную працу ў поле каля вёскі Бярнуці прыехалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Марсаў, дырэктар сельгаспрадпрыемства Ігар Волчак.

– За адзін раз перавожу 40 тон збожжа, у  дзень у сярэднім раблю 5-8 рэйсаў, – гаворыць герой жніва. – А аднойчы перавёз за дзень 253 тоны. Гэта мой асабісты рэкорд. На жаль, поспех у агульнай справе залежыць ад надвор’я. Тут то сонца, то дождж. Вільготным ураджай не ўбіраецца. Збожжаўборачная тэхніка часта прастойвае, чакае, калі можна будзе выйсці ў поле.

Цяперашняе жніво для вадзіцеля адзінаццатае. У перадавікі ён выходзіць кожны год. І цяпер упэўнена гаворыць, што перавязе за збожжаўборачную кампанію каля 3000 тон збожжа.




Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться