У Лідзе прайшло вяселле ў народным стылі (фота)

13 Августа 2014 4335

Раман і Ксенія Лучко – мінчане, але родам яны з сельскай мясцовасці. Аказалася, што для праграміста і маркетолага беларуская народная культура і традыцыі – далёка не пусты гук. Невыпадкова зарэгістраваць свой шлюб маладыя вырашылі па ўсіх правілах і з выкарыстаннем вясельных абрадаў нашых продкаў на радзіме сваіх бацькоў.

– Ведаеце, мы не імкнуліся да таго, каб цырымонія праходзіла афіцыйна і тыпова. Хацелася напоўніць яе асаблівым сэнсам, – распавядае пасля рэгістрацыі Раман. 

3

– Спачатку нашу ідэю сябры і сваякі ўспрынялі крыху здзіўлена, – падключаецца да размовы Ксенія, – але потым усе запрошаныя захапіліся ёю па-сапраўднаму. І пасля рэгістрацыі стала ясна, што мы не памыліліся.

4

Трэба адзначыць, што пара да ўрачыстасці падрыхтавалася грунтоўна. Вясельныя ўборы маладых былі пашытыя ў студыі славянскай моды ў Бабруйску пад заказ. Аказваецца, вясельнае адзенне, набліжанае да ўзораў мінулага, можа быць прыгожым і стыльным. 

6

Застацца абыякавым да таго, што адбывалася ў раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры ў святочны для маладых дзень, было немагчыма. Пасля самой рэгістрацыі (а былі выкананы ўсе працэдурныя дэталі: роспіс, абмен пярсцёнкамі і ўручэнне пасведчання аб шлюбе) прысутныя акунуліся ў атмасферу “Вяселля пад покрывам спадчыны”. 

7

Маладыя пасядзелі на вывернутым кажусе дзеля сямейнага дабрабыту. Разам распісалі гаршчок і змалолі ў муку зерне для свайго першага агульнага хлеба. Нявеста, згодна з традыцыямі, задобрыла дамавіка, кідаючы саматканыя паясы на печ і лавы. Далей маладой прапанавалі прысесці на куфар з пасагам: так у даўнія часы вызначалі, хто у сям’і будзе галоўным. Не абышлося свята без ручнікоў – абярэгу і сімвалу жыццёвага шляху, які муж і жонка пройдуць разам. Урачыстасць прайшла ў цёплай, сямейнай атмасферы, а госці не сумавалі ў баку.

8

Для іх супрацоўнікі цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры падрыхтавалі песні, гульні і забавы. 

1

– Выязную рэгістрацыю я праводжу не ў першы раз, і кожная запамінаецца, атрымліваецца не падобнай на іншыя, – распавядае кіраўнік спраў Бердаўскага сельвыканкама Алёна Каспяровіч. – Калі вы вырашылі зарэгістраваць ваш шлюб на выездзе, трэба перш за ўсё вызначыцца з месцам правядзення і прыйсці с заявай у аддзел ЗАГС ці сельвыканкам. Мяне асабіста вельмі радуе, што сёння пара абрала рэгістрацыю ў народным стылі, бо памятаць свае карані неабходна ўсім нам. 

10

Развітваючыся з маладымі, ад усёй душы пажадала ім шчасця, а пра сябе падумала, што шлюб, заключаны з улікам традыцый і мудрасці продкаў, усё ж такі атрымлівае некаторы “духоўны аванс”. А сумеснае жыццё, так яскрава распачатае, будзе светлым як сонца і бясконцым як пярсцёнак.

11

12

13

2

9

14

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться