Тыдзень бацькоўскай любові адбыўся ў ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Ліды»

03 Ноября 2022 1733

Што такое для чалавека сям’я?  Сям’я – гэта дом, тата і мама, нашы самыя  блізкія людзі. Сям’я з першых імгненняў жыцця акружае кожнага з нас. Гэта агульныя клопаты, радасці і справы. Гэта каханне і шчасце. Сям’я – гэта фундамент, на якім будуецца наша жыццё. Усе мы нараджаемся ў сям’і, а вырастаючы, ствараем сваю ўласную. Так устроены человек.

Тыдзень бацькоўскай любові, які адбыўся ў ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Ліды», быў насычаны мерапрыемствамі. Гэта класныя і інфармацыйныя гадзіны, анлайн-челенджы, фотавыставы, валанцёрскія і працоўныя акцыі, майстэрні па вырабе падарункаў для бацькоў,   музычныя святы. Але асобнае месца ў гэтым тыдні было адведзена канцэртнай програме «Ад сэрца да сэрца…» для адзінокіх старых Лідскага аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян.

Падрыхтоўка да мерапрыемства натхніла рабят на творчасць, вызвала пачуццё радасці. Яны адпрацоўвалі і ўдасканальвалі канцэртныя нумары, з вялікім жаданнем рыхтаваліся да выступлення. Падчас святочнай праграмы гучалі вершы пра восень, пра яе чароўнае хараство, гармонію, і, бясспрэчна, пра шчасце і прыгажосць нашага жыцця. 
Кожнае выступленне суправаджалася дружнымі апладысментамі гледачоў. Асаблівы водгук у іх выклікала музычная кампазіцыя, якая была прысвечана дарагім для сэрца юных артыстаў бабулям і дзядулям.  

Гледачы былі ўдзячныя рабятам за такі цудоўны падарунак і сардэчна запрасілі іх да сябе ў госці.  Юныя артысты паабяцалі  вярнуцца да іх ізноў на свята Нараджэння Хрыстова, бо гэта час  незвычайных чароўных цудаў, і парадаваць усіх новымі нумарамі. Абавязкова вярнуцца!.. Ізноў падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, каму адзінока і сумна. А тут іх будуць чакаць, рыхтавацца да сустрэчы і па-добраму хвалявацца. 

Текст: Антаніна Мішкінь,  настаўніца пачатковых класаў, Вераніка Верабей,  педагог – арганізатар, сярэдняй школы №14Антаніна Мішкінь, настаўніца пачатковых класаў, Вераніка Верабей, педагог – арганізатар, сярэдняй школы №14
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться