Ліду наведае прапаведнік з Афрыкі

05 Июня 2014 2619

У нядзелю, 8 чэрвеня, у парафіі Святой Сям’і, што па вуліцы Тухачэўскага, Святую Імшу з 18 гадзін будзе цэлебраваць айцец Джон Башабора з Рэспублікі Уганда (дзяржавы ва Усходняй Афрыцы). Ён таксама правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту з малітвай аб аздараўленні.

Далучыцца да супольнай малітвы можа кожны жадаючы.

Айцец Джон прыняў святарскае пасвячэнне ў 1972 годзе. Абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне містычнага багаслоўя ў Папскім Грыгарыянскім Універсітэце ў Рыме. Пасля вяртання ў родную дыяцэзію заснаваў дзве пачатковыя і дзве сярэднія школы, а таксама два дзіцячыя дамы, у якіх знайшлі прытулак ужо больш за пяць тысяч сірот. Айцец Джон з'яўляецца дыяцэзіяльным каардынатарам Каталіцкага Абнаўлення ў Духу Святым і членам Нацыянальнага таварыства заступніцкай малітвы, якое праводзіць рэкалекцыі і харызматычныя малітоўныя сустрэчы па ўсім свеце.

 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться