Для інваліда-калясачніка з Ліды перашкодай для прагулак на свежым паветры сталі пандус і электрапад'ёмнік. Як такое можа быць?
13 Сентября 2021
1287
Але гэта доўжылася да тае пары, пакуль у іх саміх не пачаліся праблемы са здароўем. Сёння і бацька, і маці Ганны – таксама інваліды, і ім ужо не хапае сіл, каб па крутым пандусе, якім абсталяваны пад'езд дома, выкаціць каляску на вуліцу. Ёсць яшчэ адна непераадольная перашкода ў так званым безбар'ерным асяроддзі сям'і Брэйва – гэта пад'ёмная платформа з наклонным перасоўваннем «Стрыж». Яна была ўстаноўлена для зручнасці інвалідаў-калясачнікаў, якіх у пад'ездзе, зазначым, жыве ажно два чалавекі, у лютым мінулага года. Здавалася б, добрая справа! Але такая неабходная прылада для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўжо амаль год, як не функцыянуе.
Рашыць праблему крутога пандуса і непрацуючай наклоннай платформы маці Ганны, Вольга Леанідаўна, спрабавала неаднаразова. Па яе зваротах электрапад'ёмнік быў агледжаны спецыялістамі ЖЭС №3, якія высветлілі, што, хутчэй за ўсё, механізм не працуе таму, што выйшаў са строю актуатар прыводу пляцоўкі.
– Калі ў нашым пад'ездзе быў устаноўлены электрапад'ёмнік, мы і нашыя суседзі, адзін з членаў сям'і якіх таксама інвалід-калясачнік, вельмі ўзрадаваліся, – расказвае Вольга Брэйва, маці Ганны. – Нарэшце і да нас прыйшло безбар'ернае асяроддзе! Але гэта было заўчасна: платформа даволі часта выходзіла са строю, а з верасня 2020 года і ўвогуле перастала функцыянаваць.
Са сваёй праблемай я неаднаразова звярталася ў розныя інстанцыі. Перапіска вядзецца, але праблема не рашаецца.
Другая праблема для сям'і Брэйва – гэта пандус, якім абсталяваны парог іх пад'езда.
– Недахоп гэтага пандуса ў тым, што ён вельмі круты, – адзначае маці Ганны. – І калі пасадзіць дачку ў каляску, то яна з-за вялікага нахілу, які ў выніку атрымліваецца, проста перакуліцца на тратуарную плітку. Калі б я і мой муж былі здаровымі, то круты спуск ніякіх перашкод не выклікаў бы, бо мы маглі б трымаць каляску пад нахілам да сябе. Цяпер жа звезці дзіця такім чынам ні для мяне, ні для мужа-інсультніка не прадстаўляецца магчымым.
На просьбу маці-інваліда зрабіць пандус больш пакатым ЛГУП ЖКГ дала такі адказ: «Для перабудовы існуючага парога і пандуса патрабуецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Абсталяваны пры пабудове дома пандус выкананы згодна з будаўнічымі нормамі».
Між іншым, калі будаваўся дом па вуліцы Кааператыўнай, нормы дзейнічалі зусім іншыя. Зазначым, што ў маі бягучага года былі прыняты новыя будаўнічыя нормы. Згодна з імі, пандус даўжынёй да 6 метраў павінен мець ухіл не болей за 8 працэнтаў.
* * *
У выніку калясачніца апынулася ў кватэрнай пастцы. На шляху на вуліцу яе чакаюць ажно дзве перашкоды: зламаны электрапад’ёмнік і круты пандус. З пад'езда дзяўчыну трэба выносіць, а рабіць гэта няма каму. Жыццё ў чатырох сценах заўжды пазітыўна настроеную Ганну прывяло да роспачы. Таленавітая дзяўчына дагэтуль захаплялася выяўленчым мастацтвам. Маляваць у Ганны атрымліваецца прыгожа. Напрыканцы мінулага года ў Доме паэта Валянціна Таўлая нават працавала яе персанальная выстава, якая была арганізавана ў рамках сумеснага праекта Лідскага гісторыка-мастацкага музея і аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды. Але ў абставінах, якія цяпер склаліся, Ганна засумавала і зусім не бярэ ў рукі пэндзаль. Магчыма, дзяўчыне не хапае натхнення, якое дарыла ёй жывая прырода наваколля.
Дык хто ж у рэшце рэшт вызваліць дзяўчыну з кватэрнай няволі, у якую Ганна трапіла нехаця?
* * *
Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, стала вядома, што праблема пачала рашацца. Мясцовай уладай было прынята рашэнне аб набыцці для Ганны Брэйва гусенічнага пад'ёмніка. Гэта абсталяванне, дарэчы, здыме адразу два пытанні: дазволіць пераадольваць ступенькі як лесвічнага маршу, так і парога.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






