Адразу тры дыпломы рэспубліканскага конкурсу адукацыйных праграм – у педагогаў Лідскага раённага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі

26 Декабря 2020 813
Хаця ў школах зараз і няма асобнага вучэбнага прадмета па экалогіі, але цікавасць да экалагічных ведаў на Лідчыне вялікая. Меркаваць аб гэтым можна па колькасці выхаванцаў Лідскага раённага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі, якая штогод расце, і па разнастайных напрамках дзейнасці, якія прапануюць юным лідчанам творчыя і крэатыўныя педагогі цэнтра.

Дарэчы, высокі патэнцыял педагогаў нядаўна адзначаны на рэспубліканскім конкурсе адукацыйных праграм эколага-біялагічнага профілю. Свае лепшыя праграмы і праекты прадставілі на яго 74 педагогі, матэрыялы даслалі амаль з сарака ўстаноў адукацыі Беларусі. 

Журы падвяло вынікі і назвала лепшых. У ліку пераможцаў адзначаны і педагогі Лідскага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі. У намінацыі “Праграма аб’яднання па інтарэсах” (базавы ўзровень) дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Беларусі ўзнагародажны дырэктар цэнтра Жанна Цехановіч і метадыст Наталля Бірук. Дыпломам ІІІ ступені ў гэтай жа намінацыі ўзнагароджана метадыст Таццяна Ярошка.

Метадыст Наталля Бірук адзначана таксама дыпломам Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў намінацыі “Праграма аб’яднання па інтарэсах” (праект).

Лепшыя матэрыялы конкурсу рэкамендаваны для выкарыстання пры правядзенні мерапрыемстваў з навучэнцамі і педагогамі дадатковай адукацыі і размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться