У Лідзе іграў джаз-банд, а па вуліцы Сувальскай крочылі модніцы (фота)

08 Апреля 2014 2095

Фотаздымкі, якія вы бачыце, у рэдакцыю прынесла лідчанка Ірэна Іосіфаўна Белая. Знайшла іх яна, наводзячы парадак у рэчах сваёй 95-гадовай мамы, таксама ўраджэнкі Ліды (раёна сённяшняй вуліцы Свердлава), Яніны Феліксаўны Гебень.

“Я пачала перагортваць старонкі старога бацькоўскага фотаальбома, а здалося, перагортваю падручнік гісторыі Ліды мінулага стагоддзя ад пачатку да 30-х гадоў. Пераканайцеся самі, – казала журналісту жанчына. – Зараджэнне чыгуналіцейнай вытворчасці ў нашым горадзе звязана з прозвішчам Шапіра. Вось гэты здымак зроблены на тэрыторыі прадпрыемства (гэта дзесьці ў раёне тэрыторыі сучаснага “Лідсельмаша”). Сярод рабочых у другім радзе ў цэнтры – гаспадары вытворчасці Эбер і Якаў Шапіры. А трохі правей іх, у чацвёртым радзе, стаіць мой дзядуля Фелікс Шымчык. Мажліва, хтосьці з лідчан таксама пазнае на гэтым фота свайго продка. 

4

На здымку, датаваным трыццатымі гадамі, сфатаграфаваны першы ў Лідзе джаз-банд. Мой бацька Іосіф Гебень – скрыпач (першы злева). Хто іграў на саксафоне і ўдарных, не ўспомню, хаця тата некалі і казаў. А прозвішча акардэаніста (першы справа) памятаю – Філіпчык.

5

Наступныя два здымкі зроблены на вуліцы Сувальскай таксама дзесьці ў 30-х гадах. На іх мяне асабліва зацікавіла тагачасная вопратка. Аказваецца, мае мама і стрыечная бабуля былі яшчэ тымі модніцамі. І наогул, уразіла, што больш чым 70 гадоў таму назад апраналіся лідчане, выходзячы на шпацыр у выхадны дзень, не горш чым сучасныя жыхары горада ў святы”. 

1

“Не магла я абысці ўвагаю і здымак, якому, па падліках, будзе гадоў 90, – казала Ірэна іосіфаўна. – Трапіў ён у бацькоўскі альбом таму, што на ім нашы сваякі – жыхары вёскі Доўкні (гэты населены пункт знаходзіцца недалёка ад сённяшняй “Лакафарбы”). Ці ведаюць зараз маладыя лідчане, бачачы на хлебных нівах камбайны, што ўраджай на сваіх жытнёвых палосках іх продкі ўбіралі сярпамі?”

2

Раім і вам, паважаныя чытачы, зазірнуць у фотаальбомы сваіх дзядуль і бабуль, бацькоў. Не сумняваемся, што дзякуючы старым фотакарткам вы не толькі ўбачыце родныя твары, але і зможаце папоўніць свае веды аб нашай з вамі агульнай спадчыне.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться