Сімвал веры і духоўнасці – крыж – урачыста асвячоны ў невялікай вёсачцы Лідскага раёна
16 Июля 2020
1926

Жывуць тут яшчэ пажылыя людзі, і дарослыя дзеці не кідаюць сваіх гнёздаў. Няхай сабе і ў якасці дачнікаў, але прыязджаюць дамоў, праводзяць лета і даглядаюць дамы, дзе нарадзіліся і выраслі. Прынамсі, ёсць яшчэ адна асаблівая рыса, характэрная гэтай вёсцы, – сяброўства.
…Стаяў калісьці на вуліцы Пурсцяў драўляны крыж. За шмат год ён згніў і быў гатовы вось-вось ўпасці. Тым часам мясцовыя жыхары вырашылі аднавіць яго, заказаць новы. Ахвотна адгукнуліся на прапанову ўсе аднавяскоўцы: і тыя, хто пастаянна жыве ў вёсцы, і тыя, хто наязджае зрэдку.
Калі новы металічны крыж быў гатовы, жыхары нанялі брыгаду рабочых і самі ўдзельнічалі ва ўстаноўцы. Разам, усёй вёскай, упарадкавалі тэрыторыю, высадзілі кветкі. А ў мінулую нядзелю з радасцю і трапятаннем сэрцаў сустракалі свайго пробашча – ксяндза парафіі Найсвяцейшай Тройцы з Крупава Пятра Кубеля, які асвяціў крыж і правёў імшу ў інтэнцыі дзякавання Богу за пражытыя гады і блаславення на далейшае жыццё.
– Я нарадзіўся і вырас у вёсцы Пурсці, і колькі сябе памятаю, людзі заўсёды жылі тут у згодзе, незалежна ад веравызнання, – адзначыў карэспандэнту Віктар Гурчын. – Бацькі вучылі нас памятаць і захоўваць свае традыцыі, жыць па запаведзях Божых, паважаючы адзін аднаго. Каля крыжа жанчыны збіраліся на маёвыя набажэнствы, робяць гэта і зараз, бо многія састарыліся і да касцёла ім дабрацца цяжка. Тут жа, каля святога крыжа, праводзяць у апошні шлях. Куды б ні ішоў, ні ехаў, тут ёсць нагода проста спыніцца, падумаць, памаліцца.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.