У лідскай парафіі адбылося шэсце трох каралёў

08 Января 2020 1225

Святочнае шэсце трох каралёў адбылося 6 студзеня і ў Лідзе, а дакладней у парафіі Узвышэння Святога Крыжа.

Перад святой Імшой працэсію прывітаў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. Затым усе прысутныя ўрачыста, пад калядны спеў, увайшлі ў касцёл, каралі і ўдзельнікі працэсіі пакланіліся перад стаенкай.

На заканчэнне літургіі да вернікаў звярнуўся біскуп Юзаф Станеўскі. Ён выказаў радасць, што шмат людзей прыйшло ў касцюмах каралёў. “Спадзяюся, што гэта стане добрай традыцыяй у вашай парафіі. Гэта першае такое шэсце ў нас!” – сказаў іерарх і падзякаваў святарам, семінарыстам і сёстрам законным за арганізацыю гэтай урачыстасці.


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться