Кожны з нас трошкі чараўнік, варта толькі захацець. Са святам вас!
31 Декабря 2019
1630

На парозе надыходзячы 2020 год. Зусім хутка за святочным сталом збяруцца родныя, блізкія, сябры. Ад сумеснай радасці і ўсеагульнага яднання паднімецца настрой, і ноч здасца незвычайнай, цёплай ад усмешак. Гэта абяцаюць і Дзед Мароз са Снягуркай, якія праз лясы і палі, горы і шырокія прасторы дабіраліся да нашага прыгожага горада, каб павіншаваць яго жыхароў з Новым годам, а таксама пахваліць за ўсе добрыя справы, падарыць падарункі і выказаць пажаданні на наступны год.
– Віншуем вас, лідчане, і жадаем заўсёды верыць у казку, быць шчаслівымі, любімымі, дабівацца вялікіх поспехаў, напаўняць кожны свой дзень яркімі фарбамі, добрымі словамі, вясёлымі ўсмешкамі, – перадалі словы віншавання госці з Поўначы. – Кожны з нас трошкі чараўнік, варта толькі захацець. І ўсе мары абавязкова спраўдзяцца, а Новы год застанецца самым цудоўным. Са святам вас!
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.