У Бярозаўцы завяршаюцца работы па добраўпарадкаванні часткі гарадскога парку па вуліцы Карзюка, жамчужынай якога з’яўляецца возера
11 Июля 2019
2149

Зайздросціць не варта: возера, яго пляжы будуць даступнымі для ўсіх – гэта месца стане камфортным для адпачынку кожнага, хто пажадае тут правесці свой вольны час. Але гэта ў будучым. А пакуль тут ідзе напружаная работа, якой заняты спецыялісты ДП “Дзятлаўскае ПМС” і ААТ “Будаўніча-мантажны трэст № 19”. Ход работ на дадзеным аб’екце не пакідае без увагі старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч – у тым ліку і з гэтай мэтай кіраўнік раёна часта наведвае Бярозаўку.
На першым этапе добраўпарадкавання парку ў горадзе над Нёманам была праведзена расчыстка возера, пабудаваны водаадводны калектар, праведзена выдаленне аб’ектаў расліннага свету.

– Сваю частку работ мы ўжо практычна завяршылі, – тлумачыць галоўны інжынер Дзятлаўскага ПМС Дзмітрый Мазоль. – Давядзём да канца добраўпарадкаванне вадаёмаў, канчаткова ўмацуем адкосы – і ўжо ў бліжэйшыя дні пакінем гэты аб’ект.
Калі работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм мяркуюць хутка развітацца з Бярозаўкай, то ў лідскіх будаўнікоў спраў яшчэ хапае.
– Зараз мы займаемся добраўпарадкаваннем тратуарных дарожак вакол возера, будуем аўтамабільную паркоўку на трыццаць два месцы, пірс АСВОД, – тлумачыць майстар будтрэста №19 Андрэй Бадзяк.

Плануецца, што да канца месяца асноўныя работы па добраўпарадкаванні возера і прылягаючай да яго тэрыторыі завершацца.
– Задача нялёгкая, – гаворыць Андрэй Бадзяк, – але мы будзем вельмі старацца яе выканаць.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.