У Лідскім раёне заўважаны ліхтары ў абдымку
18 Ноября 2018
1302
У вёсцы Агароднікі Дубровенскага сельсавета, каля крамы «Родны кут» Лідскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, якая яшчэ летам атрымала другое жыццё (была мадэрнізавана і пераведзена на самаабслугоўванне), устаноўлена незвычайная каваная кампазіцыя.
Ліхтары, якія ўвасабляюць мужчынскі і жаночы вобразы, быццам спляліся ў танцы, што, без сумнення, надае карціне рамантычнасці. Унізе размясцілася лавачка, дзе можна прысесці і адпачыць, паставіўшы сумку з пакупкамі. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць: асабліва прыгожа ландшафтная канструкцыя выглядае ў вячэрні час.
З нядаўніх часоў каваныя ліхтары з'яўляюцца іскрынкай сельскай вуліцы. І сапраўды, погляд адвесці цяжка.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.