Пяцёра прадстаўнікоў Лідчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

07 Сентября 2018 1368
Прыемнай навіной напярэдадні святкавання Дня горада стала вестка аб тым, што сярод 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія адпаведна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 года №359 удастоены дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту, ёсць і лідчане. 

Так, медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны Гейштоўт Богдан Вацлававіч, дырэктар даччынага прадпрыемства «Мінойтаўскі рамонтны завод» Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка» Лідскага раёна; Кеўра Галіна Янаўна, майстар цэха сухіх малочных прадуктаў ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»; Ненартовіч Вітольд Антонавіч, шклавар ААТ «Завод «Оптык»; Савіцкі Пётр Мікалаевіч, токар механічнага цэха №3 ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Лідсельмаш». Ганаровае званне «Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» прысвоена Стацэвіч Ядвізе Антонаўне, дырэктару дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». 

Віншуем землякоў з заслужанымі ўзнагародамі!  
Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться