Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, якая прайшла ў СШ №11 горада Ліды

01 Сентября 2018 2524

Першы званок, які сёння прагучаў у СШ №11, паклікаў за парты 443 вучня, з іх 55 першакласнікаў. 21 адзіннацацікласнік у апошні раз у якасці вучняў сустракае першае верасня ў сценах роднай школы. У 1981 годзе яе выпускніком стаў і Валерый Міцкевіч. Аб гэтым часе Валерый Вацлававіч нагадаў падчас віншавальнага выступлення на ўрачыстай лінейцы. 

– Словамі цяжка перадаць эмоцыі, калі пасля многіх гадоў вяртаешся ў сваю школу, – сказаў пазней у гутрацы з лідскімі журналістамі Валерый Міцкевіч. – Школа была і застаяцца для мяне роднай. 

Таксама Валерый Міцкевіч гаварыў пра важнасць ведаў, якія павінны накоплівацца ў школьныя гады, што дапаможа ў будучым стаць адукаваным чалавекам. З нагоды Дня ведаў Валерый Вацлававіч пажадаў вучням як мага актыўней выкарыстоўваць магчымасць іх атрымліваць, а настаўнікам – цярпення і творчасці, падкрэсліўшы, што прафессія педагога вельмі няпростая.

Да Дня ведаў першакласнікам ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў уручаны падарунак – кніга “Беларусь – наша Радзіма”.

Пасля таго, як прагучаў першы званок у новым навучальным годзе, школьнікі і настаўнікі накіраваліся ў класы, а ў гасцей навучальнай установы была магчымасць наведаць школьны музей. Девяцікласснікі Марыя Юхневіч і Яна Вайтовіч апавядалі пра гісторыю роднай для Валерыя Міцкевіча і многіх іншых лідчан школу. Так, было нагадана, што школа адчыніла свае дзверы ў 1962 годзе, і яе першым дырэктарам стала Надзея Іванаўна Папова, імя якой вядома кожнаму лідчаніну. У школе вучылася многа вядомых людзей, і сёння ў ёй падаўжаюцца добрыя традыцыі – тут вучні не толькі атрымліваюць веды, але і займаюцца спортам, дасягаюць поспехаў на культурным алімпе, актыўна ўдзельнічаюць у валанцёрскім руху. Аб усім гэтым расказвае фільм “Школьныя навіны”, створаны вучнямі з кіраўніком музея, настаўніцай гісторыі Людмілай Ашмяна. Дарэчы, музей, прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам, пачынаўся з трох экспанатаў у 2014 годзе, а сёння іх тут больш двух соцен, і збор іх працягваецца.

Падчас наведвання школы Валерый Міцкевіч узгадваў сваіх аднакласнікаў, з якімі засталіся цёплыя адносіны і па сённяшні дзень, раіў школьнікам вызначацца з выбарам прафесіі і не змяняць сваёй мары.

На памяць аб сустрэчы дырэктар СШ №11 Ганна Хвайніцкая уручыла Валерыю Міцкевічу сувенір, зроблены вучнямі школы, – фотааальбом, прысвечаны 50-годдзю СШ №11. 

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на развітанне яшчэ раз нагадаў, што Ліду лічыць прыгожым горадам, у якім жывуць шчырыя, добрыя людзі, і заўсёды з вялікім задавальненнем наведвае сваю малую радзіму.








Текст: Кацярына Серафіновіч.Кацярына Серафіновіч.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться