Лідскіх пілігрымаў паклікала «тракелянка» (фота)

16 Июля 2013 6963

Штогод у ліпені ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай – Каралевы сем’яў – праходзіць урачыстасць. З гэтай нагоды пілігрымы з Гродна, Іўя, Ашмян, Ваўкавыска праводзяць у дарозе не адзін дзень, пераадольваючы сотні кіламетраў, каб прыняць удзел у фэсце. Вельмі шмат людзей прыбывае да Маці Божай з суседніх парафій – воранаўскіх і лідскіх. Вернікі кажуць, што “тракелянка” стала для іх добрай традыцыяй, таму яны ніяк не могуць прапусціць гэту ўрачыстасць. Усяго сёлета ў невялічкую вёску Воранаўскага раёна прыбыла звыш трох тысяч пілігрымаў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі.

З парафіі Святой Сям’і першымі да Маці Божай днём 12 ліпеня адправіліся амаль 150 чалавек, прычым у асноўным – моладзь. Людзі больш дарослага ўзросту пайшлі ў гэты ж дзень, але ўжо пасля працы – у 18.00. Перад выхадам пробашч парафіі ксёндз Юзаф Ганчыц блаславіў пілігрымаў і пажадаў ім лёгкага шляху. Вернікаў ад абраза Каралевы сем’яў аддзяляла 18 кіламетраў. На аўтамабілі такую адлегласць можна было б пераадолець за хвілін 25, але пешшу на гэта спатрэбілася амаль шэсць гадзін.

...Паломніцтва – выпрабаванне не з простых. Каб палегчыць яго, жыхары спадарожных вёсак выстаўлялі на абочыне вёдры з вадою. Некаторыя вернікі неслі з сабой камяні. Камень – гэта сімвал граху, які грузам ляжаў на душы чалавека і ад якога ён хацеў бы назаўжды вызваліцца. За шмат гадоў уздоўж дарогі выраслі насыпы з “людскіх грахоў”. На шляху да Маці Божай Тракельскай кожную пілігрымку с бласлаўленнямі прыпыняў біскуп нашай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Апошнія некалькі гадоў для Пастара Касцёла на Гродзеншчыне гэта стала традыцыяй. 

Нягледзячы на стомленасць, да дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Тракельскай пілігрымы парафіі Святой Сям’і падыходзілі з усмешкамі на тварах і пад апладысменты. Пасля таго як лідчане размясціліся ля сцен касцёла, іх чакала гарачая вячэра. Была арганізавана палявая кухня. Дарэчы, падмацавацца тут мог кожны жадаючы. 

У пятніцу ў дзевяць вечара ўрачыстасць пачалася. Працэсія ўнесла рэліквіі бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ, якія знаходзяцца ў санктуарыі ўжо цэлы год. Ян Павел – вялікі прыхільнік Марыі. Пры жыцці ён вельмі хацеў прыняць удзел у тракельскім фэсце, але гэтаму было не наканавана здзейсніцца. Асаблівым чынам вернікі маліліся Богу праз заступніцтва Яна Паўла ІІ ў інтэнцыі Беларусі, каб ва ўсіх сем’ях панавалі супакой і згода, каб усе людзі жылі ва ўзаемнай любові і годнасці. Затым апоўначы пачалася імша, якую цэлебраваў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. 

На працягу ўсёй ночы дзверы касцёла, дзе знаходзіцца цудатворны абраз, былі адчынены для ўсіх жадаючых.

…У дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Тракельскай малітва пачалася ў пятніцу 12 ліпеня і не спынялася ні на хвіліну на працягу двух дзён. Рэлігійная праграма ўключала набажэнствы, духоўныя канферэнцыі, начное малітоўнае чуванне, канцэрты. У суботняй літургіі прынялі ўдзел амаль дзесяць тысяч вернікаў: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, вялікая колькасць святароў з Беларусі і замежжа, прадстаўнікі мясцовых улад, а таксама тысячы пілігрымаў. Дарэчы, наведаць санктуарый па традыцыі прыбылі госці з Польшчы, Украіны, Літвы і Расіі.

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться