Народжаныя пад знакам незалежнасці. У Лідзе “Белая Русь” уручыла падарункі мамам, якія нарадзілі 3 ліпеня

07 Июля 2018 2054

5Цяпер для Іны Лаўрэнцьевай і Алены Бярнацкай з Ліды Дзень Незалежнасці заўсёды будзе двайным святам: галоўным – краіны і галоўным – для іх сямей. 3 ліпеня жанчыны падарылі Беларусі новых грамадзян: дзяўчынку і хлопчыка.

З гэтай нагоды да іх завітала Лідская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”: старшыня, начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Аляксандр Кадлубай, і актывіст, дырэктар СШ № 1 Сяргей Фанасаў.

– Рэспубліканская акцыя “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей” у нашым рэгіёне праходзіць традыцыйна, – адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч. – Ёю мы падкрэсліваем значнасць дзвюх падзей: і Дня Незалежнасці краіны, і нараджэння дзіцяці, новага грамадзяніна Беларусі.

 

 

12

3

Госці ўрычылі мамам падарункі: сродкі асабістай гігіены для дзяцей, а таксама наборы цацак.

4

Калі для Алены Бярнацкай (на здымку злева) нованароджаны сын – сёмае дзіцятка ў сям’і, то Іна Лаўрэнцьева радасць мацярынства перажывае ў другі раз.

6

– Не меркавала, што ўсё здарыцца менавіта 3 ліпеня, проста жыла чаканнямі свайго першынца,– адзначыла маладая мама. – Але такому збегу абставін мы з мужам вельмі рады. Бо ў нашай Машанькі – менавіта такое імя мы абралі для дачушкі – дзень нараджэння заўсёды будзе прыпадаць на выхадны. Значыць, у нас заўсёды будзе магчымасць сабрацца ўсім разам і правесці гэты дзень у коле сям'і.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться