Гісторыя аднаго прадмета
09 Ноября 2018
3632
Яшчэ не так даўно куфар займаў ганаровае месца ў кожнай вясковай хаце. У вялікія драўляныя куфры дзяўчаты збіралі пасаг, пачынаючы з грошай і заканчваючы прадметамі, якія патрэбныя былі пасля замужжа: посцілкамі, андаракамі, кашулямі і тканінай, вытканай на кроснах. З куфрам былі звязаны вясельныя абрады.