Гульня «Лідскай газеты» «Шанц для шчасліўчыка»: разыгрываем квіткі на «DISCO 80-90-х»

05 Сентября 2017 2144

У мінулы раз мы разыгралі пяць квіткоў на рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, які збярэ 9 верасня ўсіх аматараў звону кальчуг і тупату капытоў. Але тады мы не сказалі, што паядынкамі, сярэднявечнымі танцамі і забавамі вечар у замку не скончыцца. У 22.00 яго працягне дыскатэка “DISCO 80-90-х”. Вось такі скачок з адной эпохі ў іншую!

У праграме рэтрадыскатэкі светлавое і лазернае шоу, лепшыя танцавальныя хіты 80-90-х ад DJ GREEB (г. Мінск), перфоманс, Go-Go ladis, фантастычнае шоу ад «EIVA show» (г. Гродна). Запаліць ноч і падорыць выдатны настрой МС PETER PARSLEY. Вялікім сюрпрызам для ўсіх стане танцавальнае шоу «CandyMAN» (г. Мінск) і неонавае шоу з піксельным кубам ад аднаго з вядучых калектываў Беларусі – тэатра вогненных і светлавых прадстаўленняў «Elemental» (г. Мінск). Працягнецца дыскатэка да позняй ночы і, як заўсёды, падорыць мноства станоўчых эмоцый і велізарны зарад энергіі. 

А цяпер – увага! – падарунак ад арганізатара мерапрыемства ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама. Дзяржаўная ўстанова дае магчымасць чытачам “Лідскай газеты” запаліць на танцпляцоўцы рэтрадыскатэкі абсалютна бясплатна. Але перад тым, як даць нагрузку нагам, трэба папрацаваць галавой –правільна адказаць на пытанні гульні “Шанц для шчасліўчыка” і выйграць адзін з пяці запрашальных білетаў, якія будуць разыграны шляхам лёсавання.

Серыял "Сябры" быў культавым для моладзі 90-х. Колькі асноўных герояў было ў сіткоме?

а) 6.

б) 5.

в) 7.

г) 8.

2. Адна з самых папулярных электронных гульняў таго часу – "Тэтрыс" – была на мностве прылад. А прыдумалі яго…

а) У ЗША.

б) У Кітаі.

в) У Японіі.

г) У СССР.

3. Джым Кэры атрымаў шырокую акцёрскую вядомасць менавіта ў 1990-х гадах. Які з яго фільмаў зняты не ў гэты перыяд?

а) “Шоу Трумэна”.

б) “Маска”.

в) “Грынч – выкрадальнік Каляд”.

г) “Тупы і яшчэ тупей”.

4. Калі ў СССР з'явіўся першы Макдоналдс?

а) 9 верасня 1986 года.

б) 8 сакавіка 1990 года.

в) 31 студзеня 1990 года.

г) Хутка пасля развалу СССР – 1 студзеня 1992 года.

5. Пік папулярнасці гэтай замежнай групы прыйшоўся на пачатак 80-х гадоў. У 2004 годзе калектыў выступіў у Лідзе. Пра каго ідзе гаворка?

а) «Boney М».

б) «Baccara».

в) «Modern Talking».

г) «Army of Lovers».

Свае варыянты адказаў можна будзе назваць у чацвер, 7 верасня, з 9.00 да 10.00, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю «Лідскай газеты» па нумары 52-66-74. Свае квіткі пераможцы змогуць забраць па вуліцы Замкавай, 1 (каса Лідскага замка).

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться