Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

17 Апреля 2026 54

Аўтар: Таццяна Дземідовіч

Жанр: аповесці

Выдавецтва: Беларусь

Год выдання: 2025

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб кнізе

Кароткія апавяданні насычаны падзеямі і сапраўды дзіцячым настроем. 

Галоўная гераіня Настасся, любімая ўнучка дзядулі і бабулі, у захапленні ад неверагодных адкрыццяў свету прыроды. Настасся даведаецца аб тым, чаму злуецца вожык, куды ідзе чарапаха, што прынесла на хвасце сарока і пра другія незвычайныя рэчы вакол яе. Кніга будзе цікавая як зусім малым, так і старэйшым дзецям і іх бацькам. Яна падорыць хвіліны прыгожага слова і дабрыні.

Дзе знайсці:

– Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. Ленінская, 10);

– філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я. Купалы, 1);

– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул. Фамічова, 6);

– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар князя Гедыміна, 5);

– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);

– філіял “Інтэграваная бібліятэка в. Мінойты”.
Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться