Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

07 Февраля 2025 807

Аўтар: Тамара Краснова-Гусачэнка
Мастак: Віктар Калінін
Жанр: п’еса-казка
Выдавецтва: Звязда
Год выдання: 2023
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары

Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка – паэтэса, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Яна з’яўляецца аўтарам больш за 27 кніг прозы і паэзіі, 9 з якіх – для дзяцей. Творы аўтара публікуюцца ў шматлікіх літаратурных часопісах, газетах і альманахах. Тамара Іванаўна – пераможца шматлікіх фестываляў і конкурсаў, лаўрэат літаратурных прэмій.


Пісьменніца з’яўляецца членам праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і Міжнароднага Саюза пісьменніцкіх Саюзаў, старшынёй Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з 2005 года.

Аб кнізе

Навагодняя п’еса-казка расказвае пра прыгоды адважнай дзяўчынкі Марусі. Маленькія чытачы даведаюцца пра сілы Святла і Цемры, пра непазбежную перамогу Дабра над Злом, якая магчыма толькі тады, калі ў цябе смелае, добрае і спагадлівае сэрца. 

Гэты твор будзе цікавы як дзецям, так і дарослым.

Дзе знайсці:

— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я. Купалы, 1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча 38, корп. 1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая”;

— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Гуды”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Крупава”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Тарнова”.

Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться