Брэнд горада – «Смаргонскія абаранкі»

14 Июня 2023 734

17 чэрвеня 2023 года ў Смаргоні адбудзецца ІІІ фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі”, прысвечаны 520-годдзю горада Смаргонь. Традыцыя выпечкі абаранкаў ў Смаргоні вядома з далекага мінулага, бо першыя абаранкі ў Смаргоні з’явіліся яшчэ ў XVII стагоддзі. Гісторыкі ствярджаюць, што ў той час абаранкі пяклі для выхаванцаў знакамітай мядзвежай акадэміі, якая існавала ў Смаргоні ў XVII –XIX стагоддзях і займалася падрыхтоўкай мядзведзяў для выступленняў на кірмашах Еўропы. Дзякуючы майстэрству смаргонскіх масцярыц з часам пачастунак ацанілі і людзі. У ХІХ стагоддзі пра смаргонскія абаранкі гаварылі ўжо не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Госці свята атрымаюць магчымасць паназіраць і прыняць удзел у выпяканні сапраўдных смаргонскіх абаранкаў, пакаштаваць выпечаныя па старадаўніх традыцыях абаранкі смаргонскіх майстрыц, а таксама абаранкі ад кухмістра Францішка Ксаверыя Агінскага.

У святочны дзень Смаргонь адчыняе “абаранкавую акадэмію”, дзе на розных пляцоўках - факультэтах можна будзе навучыцца музыцы і бальнаму этыкету, гісторыі і розным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паўдзельнічаць у вясковых забавах і спартыўных спаборніцтвах, паглядзець паказ юных мадэльераў і спаборніцтвы па сілавым экстрыме “Стронгмэн”.

На пляцоўках фестывалю-кірмашу вы сустрэнеце мядзведзя Баруту з абаранкавымі гісторыямі, убачыце архітэктурныя макеты Смаргоні гістарычнай і будучай, убачыце выступленні выхаванцаў кіналагічнага цэнтра, зможаце паўдзельнічаць ў прыпевачнам батле “Хто каго”.

Госці свята змогуць пракаціцца на поні, коннай павозцы і карэце, а для дзяцей будзе працаваць святочны цягнік.

На свяце можна будзе без абмежаванняў спяваць, танцаваць, каштаваць нацыянальныя стравы і ўдзельнічаць у майстар-класах майстроў народнай творчасці.

Безумоўна, Смаргонь – радзіма абаранкаў. Але сёння такую прадукцыю выпускаюць і іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Многія з іх, дарэчы, прадставяць свае майстэрства на фестывалі. Усе жадаючыя змогуць паспытаць вырабы пекараў з Брэстскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілеўскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Сярод пекараў будзе праведзены конкурс “хлебных скульптур”.

Якое ж свята без пачастунку! Для гасцей на свяце будуць працаваць гандлёвыя кропкі і вулічныя кафэ з багатым асартыментам блюд і напояў.

У адкрыцці фестываля, якое адбудзецца ў 11.00 на плошчы Леніна, прымуць ўдзел прадстаўнікі кожнага факультэта “абаранкавай акадэміі” і музычны тэатр “Рада”.

На працягу дня на плошчы можна будзе ўбачыць шоў “Танцы трактароў”.

Прыемным падарункам гасцям свята стане канцэрт хора Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска.

Прадпрыемствы і арганізацыі горада падрыхтавалі святочную прэзентацыю “З гісторыі – у будучыню”, прысвечаную 520-годдзю г. Смаргонь.

          У вячэрняй праграме фестывалю-кірмашу канцэртная праграма “З паклонам да малой Радзімы” з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Цыркуновіча, фіналістаў праекта “Х – Фактар Беларусь” Нікіты Белько і Дзяніса Пацэвіча, канцэрт групы “Аура”, танцавальна-забаўляльная праграма тэлерадыекампаніі “Брэст” . Фінальнай кропкай стане святочны феерверк.

Асноўная мэта фестываля – адраджэнне народных традыцый і прэзентацыя Смаргоні як сучаснага горада, які дынамічна развіваецца, але адначасова ў ім паважаюць і захоўваюць нацыянальную гісторыю.

Калі вы хочаце акунуцца ў непаўторную атмасферу Смаргоні кірмашовай, запрашаем завітаць на фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі”. Кантактны тэлефон –

Арганізатар свята – Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт.

Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться