Масленічны тыдзень: на Лідчыне пройдуць святы бліноў

12 Марта 2021 814
У панядзелак пачаўся масленічны тыдзень. Ужо паспелі паесці бліноў?

На свята маленькіх сонейкаў “Бліны ды аладкі – усё вясны-красны нагадкі” ў нядзелю, 14 сакавіка, запрашае Дварышчанскі Дом культуры. У праграме: тэатралізаванае адкрыццё свята, частаванне блінамі, гульні, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы.  Акрамя таго, гасцей чакаюць канцэртная праграма і святочны гандаль. Пачатак – у 13 гадзін.

*  *  *

Народнае гулянне “Вясну сустракаем, зіму праводзім!” пройдзе 14 сакавіка ў Бярозаўцы, на пляцоўцы каля гарадскога Дома культуры. Пачатак – у 15 гадзін.

Тэатралізаванае прадстаўленне з нагоды Масленіцы адбудзецца 14 сакавіка і ў Мажэйкаве. Пачатак  – у 12.30. Таксама мерапрыемствы пройдуць у Бердаўцы (пачатак – у 13.00) і Ганчарскім Доме культуры (15.00).
Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться