Хлопец з Ліды знайшоў грыб-«парасон», якім сапраўды можна ўкрыцца ад дажджу

04 Ноября 2020 5334
Хто як распачаў восеньскія канікулы, а васьмігадовы лідчанін Мікіта Асіпенка з мікрараёна Індустрыяльны ўдалае заканчэнне першай навучальнай чвэрці трэцяга класа СШ №11 вырашыў адзначыць ціхім паляваннем.

У мінулую нядзелю хлопчык разам з татам Юрыем пабываў на яго малой радзіме – у Зблянах, дзе ў мясцовым лесе знайшоў паляну, усыпаную грыбамі-«парасонамі».

– Здабыча важыць каля кілаграма, – расказвае маці Мікіты – Вольга Асіпенка. – Таксама мае мужчыны назбіралі маслякоў, груздоў, бабак – яны пойдуць на любімую ўсімі ў сям’і салянку. А вось з «парасонаў» я напякла адбіўных. Рэцэпт просты: шапачкі не мыць, а проста працерці сухой сурвэткай. Затым пасаліць, паперчыць і абкачаць у кляры: мука-яйка-мука. Пасмажыць на патэльні з невялікім дабаўленнем алею. «Парасоны» асабліва смачныя гарачыя, па смаку – як рыба.

Па словах Вольгі Асіпенка, грыбны сезон сёлета выдаўся больш чым удачны. Аднак вынік яны вылічваюць не ў колькасці назбіраных грыбоў, а ў колькасці часу, праведзеным разам у коле сям'і.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться