Пакуль вышэй за норму. Лістапад у Лідскім раёне абяцае быць на 1-2 градусы цяплейшым, чым звычайна
04 Ноября 2020
825
Тэмпература паветра ў першай дэкадзе лістапада будзе вышэйшай за норму, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.Кастрычнік быў на 3-4 градусы вышэйшы за кліматычную норму. Лістапад таксама абяцае быць на 1-2 градусы цяплейшым, чым звычайна. Паводле папярэдняга прагнозу, у першай дэкадзе месяца захаваецца цёплае надвор'е, снегу пакуль не прадбачыцца, адзначылі сіноптыкі Белгідрамета.
На Лідчыне ў бліжэйшыя дні будзе ветрана, хуткасць парываў заходняга ветру складзе 13 м/с. Заўтра к вечару і ў пятніцу ранкам магчымы ападкі. Таксама чакаецца дождж у нядзелю.
Заўтра тэмпература паветра трохі панізіцца: удзень да +7…+9°С. У пятніцу прагназуецца да +12°С , у суботу – да +10°С.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







