Чакаюцца ўзмацненне ветру, кароткачасовыя дажджы. Да канца тыдня ў Лідскім раёне пахаладае

16 Сентября 2020 920
Да канца тыдня на Лідчыне, як і па ўсёй краіне, пахаладае. Ужо ў чацвер надвор'е пачне мяняцца. Атмасферныя франты прынясуць у наш рэгіён моцны парывісты вецер і пахаладанне, паведамляе Белгідрамет.

У чацвер, 17 верасня, магчымы кароткачасовыя дажджы, максімальная тэмпература паветра ў дзённы час прагназуецца не вышэй за 17 градусаў цяпла. Чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе +8...+11 градусаў. 

У пятніцу, 18 верасня, будзе таксама ветрана, але без ападкаў. Слупкі тэрмометраў наўрад ці паднімуцца  да адзнакі ў 14 градусаў вышэй за нуль. Уначы чакаецца ад 5 да 7 градусаў цяпла.

У выхадныя ападкі зноў не прагназуюцца, вецер аслабне, паветра ўдзень прагрэецца да +15…+16 градусаў.
Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться