«Книга – самый лучший антидепрессант, которой помогает улучшить настроение». Что читают жители Лиды?

10 Сентября 2020 1178

"Для каждого слово "книга" ассоциируется с чем-то конкретным, напоминает о чем-то близком сердцу и очень важном для человека... Но для всех книга всегда была, есть и будет путеводителем по жизни, влияющим на наше мировоззрение и наставляющим нас на тот или иной путь..."

Эти строчки мне попались в интернете совершенно случайно и навели на мысль, что книги это не только путеводитель, но и один из основных источников знаний. В наши дни существует огромное количество книг, написанных разными авторами в различных жанрах. Однако, в последнее время широко развиваются информационные технологии, благодаря которому технологический процесс дошел и до чтения, появилось большое разнообразие устройств воспроизведения информации. Основными из них являются: компьютеры, телефоны, планшеты, электронные книги. Стоить отметить, что широко распространены аудиокниги. Как правило, в аудиокнигах произведение начитанно и записано на любое звуковое устройство.

Если коротко, то в современном мире человеку открыты разнообразные возможности изучения литературы. Корреспондент «Лiдскай газеты» поинтересовался у жителей нашего города о том, модно ли сейчас читать?

Александра Ленец, студентка:

– Я с детства любила читать, это являлось моим главным хобби. Примерно до 10 класса я увлекалась художественной литературой и даже "Война и мир", на удивление, оказалось интересной.  С 10-11 класса и по настоящее время, в связи с учебой – я перешла на научную и научно популярную литературу. Больше всего чего литературу по психологии и философии.

Что касаемо носителей информации, то предпочтения отдаю бумажным книгам, хотя ничего не имею против электронных книг. Обычные книги намного приятнее глазу и приятны на ощупь.

Сейчас я создаю свою маленькую библиотеку из отборных произведений, которые я могу перечитать через годы и каждый раз узнавать что-то новое.

Андрей Менский, сотрудник СМТ №19:

– Читать книги очень нравится. Считаю, что чтение всегда было, есть и будет модным трендом. Раньше читал художественную литературу, но в последнее время читаю историческую. Очень нравится изучать события связанные со Второй Мировой войной. Для себя изучаю научную литературу, а именно читаю учебники связанные с правоведением и юриспруденций. Единственный жанр который меня не привлекает – это фантастика.

По поводу носителей информации. Лучше всего это обычные книги. Большой плюс в обычных книгах – это обложки. Красивые и яркие обложки всегда привлекают и подталкивают на прочтение данной книги. Не смотря на бурное развитие технологий в последние года, многие люди предпочитают читать обычные книги, нежели электронные. Бумажную книгу можно подержать в руках, полистать странички, почувствовать запах.

Советую читать книги всем, кто грустит и скучает. Ведь книга – самый лучший антидепрессант, которой помогает не только улучшить настроение, но и развить творческое мышление и фантазию.

Паліна Бурко, магістрантка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў:

– Люблю і чытаю часам зашмат. Нават мая псіхолаг кажа, што ад гэтага таксама трэба адпачываць, бо мозг пачынае вельмі хутка працаваць, што не зусім добра для псіхічнага здароўя. Але ў мяне быццам залежнасць, не магу спыніцца.

Чытаю ўвесь час. На канікулах у асноўным мастацкую літаратуру, бо ёсць вольны час, але ж пакуль вучуся  – амаль тое, што патрэбна для вучобы. Хаця часам бывае, што знаходжу час і для мастацкай.

Жанры чытаю розныя. Вельмі люблю чытаць псіхалагію, псіхадыягностыку і псіхаактыўныя рэчывы, нават думаю атрымаць адукацыю ў гэтай галіне, хаця ў Беларусі яна не вельмі якасная, на жаль. Зараз чытаю "Гарри Поттер и методы рационально познания", вельмі клевая кніжка! У простай форме і не толькі. А так люблю Цвэйга, самае любімае – аповесць "Страх" і  Лондана. З беларускага Юрыя Станкевіча.

У меня ёсць электронная кніжка, але, чэсна кажучы, ужываю яе толькі для вучобы, ці калі еду ў падарожжа і трэба ўзяць штосьці, што не цяжкае. Усе ж больш люблю друкаваныя кнігі, яны неяк лепш адчуваюцца тактыльна і зрокава. Яшчэ часам пахнуць прыемна.

Не ведаю, ці модна зараз чытаць, але мне здаецца, што чытаюць зараз не дастаткова.

Тадэвуш Чарнавус, журналіст, паэт:

– Мая маці, простая сялянка, якая ў свой час закончыла пяць класаў польскай повшэхнай (пачатковай) школы, была вялікай аматаркай да чытання. Ведала на памяць паэтычныя творы не толькі Адама Міцкевіча, але і Янкі Купалы, Якуба Коласа, хаця заходняя частка Беларусі ў час яе дзяцінства і юнацтва належыла Польшчы і ў навучальных установах галоўная ўвага надавалася менавіта польскамоўнай літаратуры. Але менавіта дзякуючы ёй, вершы беларускіх класікаў “Я мужык-беларус, Цёмен сам ,белы вус, Пан сахі і касы, Пядзі з дзве валасы...”; “Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому,Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому, Мамачка-галубка, просіць сын так міла, можа б ты на рэчку пагуляць пусціла...”; “Мой мілы таварыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне, Бо ведай, вялікі ўжо хлопчык, І ўмею ўжо лётаць у сне...” я ведаў на памяць, як “ ойча наш”, яшчэ не ўмеючы чытаць.

Навучыўшыся трохі “бэкаць-мэкаць” напрама праз балота ледзь не штодзень бегаў са свайго хутара ў вёску, дзе ў прыватным доме месцілася перасоўная бібліятэка. Перачытаў мноства дзіцячай літаратуры, казак розных народаў, зачароўваўся як паэзіяй так і прозай. Асабліва захапляўся творамі ўжо названых класікаў, а таксама Янкі Маўра (“Палескія рабінзоны”), Міхася Лынькова (“Міколка – паравоз”), Кузьмы Чорнага і іншых. Некаторыя з іх “смачна спажываў” па некалькі разоў, а, калі гаварыць у цэлым, то  чытаў бессістэмна - усё, што трапляла пад рукі.

Прафесійнае авалодванне літаратурнымі творамі пачалося толькі ў студэнцкія гады, бо на факультэце, дзе я набываў веды, вывучалася  беларуская, руская і замежная літаратура са старажытных часоў да нашага часу. Праўда чытаць даводзілася подбегам, бо не хапала на ўсё  часу. Таму па сённяшні дзень з люблю перачытваць многія творы па-новаму і цікава, што час нярэдка з улікам сённяшняга дня даводзіцца асэнсоўваць іх на сучасны лад. Напрыклад, раман Кузьмы Чорнага “Трэцяе пакаленне” пра тое, як адбывалася калектывізацыя, як і творы Шолахава “Узнятая цаліна” і іншыя. Гэта былі такія вялікія класікі, што іх творы будуць актуальнымі заўсёды, хаця былі напісаны ў савецкі час і, здавалася б, адлюстроўвалі ідэаалогію таго часу. І некаторыя героі, якіх тагачасныя літаратурныя крытыкі адносілі да адмоўных,  для нас сёння становяцца станоўчымі. Той жа Міхась Тварыцкі э “Трэцяга пакалення”, які паходзіў з бядняцкага асяроддзя, не меў, як кажуць, ні двара ні кала, наперакор сваім аднавяскоўцам і каханай жанчыне не пажадаў уступаць у калгас, якому з гледжання тагачаснай ідэалогіі  надаваліся такія рысы характару, як хцівасць і уласнасць, цяпер  асэнсоўваецца ўжо па- іншаму.

Мне здаецца, што не трэба гнацца за тым, каб прачытаць чым больш, галоўнае – як. Многія здзіўляюцца, што ў свой час я адолеў ўсе 13-ць тамоў Маякоўскага, ужо ў сталыя гады тройчы запар запоем перачытаў “Спадарыня Бавары” Флабера, амаль услых прайшоўся па усіх творах Льва Талстога, ледзь не на памяць ведаю аповесць “Стары і мора” Хэменгуэя. У той жа час мушу прызнацца, што да Дастаеўскага не падступіўся па-сапраўднаму да гэтага часу, хаця ён уваходзіць у лік самых сусветнавядомых пісьменнікаў.

Спрабаваў далучыцца і да электронных кніг, але гэта тое самае, што чытаць газету у электронным варыянце - у папяровым нашмат зручней. Хацелася б каб і наша моладзь часцей трымала ў руках жывую кнігу, а не псавала зрок і здароўе у інтэрнэце. Асабліва трывожуся, калі бачу, як сённяшнія вучні чытаюць зададзеныя ім на дом творы ...у скарочаным варыянце. Гэта ўжо, як кажуць “галопам па еўропам”, дарэмнае трата  часу, пусты гук, які не мае ніякага выхаваўчага значэння.

З апошняга, што я прачытаў, гэта даволі тоўшчэзныы том аднаго з альтэрнатыўных сучасных гісторыкаў з вельмі прывабнай назвай – “Невядомая Беларусь”. У ёй асэсаванне падзей, якія адбываліся на беларускіх землях на працягу шматлікіх стагоддзяў, пададзены аўтарам даволі не адназначна. З многімі яго вывадамі і абагульненнямі я абсалютна не згодзен. Але каб арыентавацца ў акіяне сучаснай літаратуры, трэба чытаць усё і умець адсейваць мякіну ад зерня. Інакш можна заблытацца і начыста збіцца з панталыку.

Текст:
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться