Да сярэдзіны наступнага тыдня ў Лідскім раёне, магчыма, пацяплее

23 Ноября 2019 964

У бліжэйшыя дні на Лідчыне чакаецца халоднае надвор’е. Па-ранейшаму будзе ветрана, хіба што парывы ветра паслабеюць да 12 м/с. 

Мароз пры праясненнях прагназуецца да сямі градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе ад +2 да -3 оС. Ападкаў, па прагнозе сіноптыкаў Белгідрамета, не чакаецца.

У пачатку тыдня надвор’е значна не зменіцца. А вось бліжэй да серады пойдуць дажджы і трохі пацяплее – да +2 оС уначы і да +6 оС удзень.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться