У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі ў рамках агульнай рэспубліканскай акцыі «Дзень вышыванкі» прайшоў інтэрактыўны занятак «Узоры Лідчыны»
За ведамі ў музей сёння прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек, большасць з іх – дзеці. “Вучні” дазналіся, якая вышыўка з’яўляецца традыцыйнай для нашага рэгіёна, пабачылі розныя яе віды: роўнядзь, сцежкі, крыжыкам і іншыя. Апошняя, дарэчы, сярод людзей найбольш вядомая. Ішла гаворка і аб сэнсе, які нашы продкі ўкладвалі ва ўзоры. Сапраўды, літаральна кожны шывок меў сваё прызначэнне і расшыфроўку.
– Такого рода заняткі мы праводзім пастаянна, але сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці і ў разрэзе цудоўнага свята “Дзень вышыванкі”, “урок” носіць асабліва тэматычны характар. Калі б не надвор'е, то ўся “вучоба” была б, канешне, на вуліцы, што прыцягнула б увагу яшчэ большай колькасці людзей, – распавяла навуковы супрацоўнік гісторыка-мастацкага музея Вольга Лук’ян.
Так як сярод удзельнікаў інтэрактыўнага занятка “Узоры Лідчыны” было нямала дзяцей, ім прапаноўвалася, па-першае, прыдумаць свой узор, па-другое, намаляваць яго, па-трэцяе, даць назву.
Нацыянальнай рысай беларусаў з’яўляецца гасціннасць, таму ўсіх наведвальнікаў частавалі свежазаваранай з травы гарбатай і сушкамі.