Ажыўленыя традыцыі. У Лідзе прайшло раённае тэатралізаванае свята «Згукі Бацькаўшчыны» (фота)

23 Июля 2017 3955

Адны любяць слухаць песні, другія – кідацца ў танцы, а трэція – смакаваць стравы… На раённым тэатралізаваным свяце “Згукі Бацькаўшчыны” кожны знайшоў тое, што яму спадабаецца.

У нас, беларусаў, бясспрэчна, захавалася вялікая культурная спадчына. І трэба з гонарам адзначыць, што ў прыклад іншым на Лідчыне за апошнія некалькі гадоў яна з музейнай – той, якая знаходзіцца на стэлажах за шклом, існуе ў шыкоўных энцыклапедыях, у зборах шматтомных даведнікаў і альбомаў, –  перарадзілася ў сапраўды народную і родную – тую, якая дазваляе быць не толькі сведкам, назіральнікам, але і непасрэдным удзельнікам. У Лідскім раёне ладзяць шмат праектаў, якія ўдала зберагаюць рэшткі існуючай спадчыны, даступна, не навязываючыся, дзеляцца імі з жыхарамі рэгіёна. Свята “Згукі Бацькаўшчыны” – прыгожае, вялікае, шчырае, як душа людзей, якія спакон вякоў жывуць на лідскай зямлі – таму пацвярджэнне.  

– Гэта праект мінулага, 2016 года, – распавяла загадчык аддзела метадычнай і культурна-масавай работы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Канцавенка. – Ён праходзіў у тры этапы, кожны з якіх быў прысвечаны асобнаму абраду і, адпаведна, характэрнымі толькі яму песням і танцам. Сёлета мы вырашылі яшчэ раз прэзентаваць “Згукі Бацькаўшчыны” і далучыліся да суботняга праекта “Замкавы гасцінец”. Зразумела, прадставіць у поўным аб’ёме наш праект не ўяўлялася магчым па часе, таму мы максімальна сціснулі яго, спыніліся на асобных акцэнтах, каб праграма ўмясцілася ў дзве гадзіны. Змянілі і месца правядзення свята: замест залы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры сцэнай для артыстаў стаў Лідскі замак.

5

6

Словы “прыгажосць – гэта сіла” вельмі стасуюцца да гуртоў: галасамі цудоўнымі, сваёй аўрай, незвычайным гучаннем беларускіх спеваў гледачоў радавалі народны ансамбль “Гудскі гармонік”, ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка”, фальклорны калектыў “Талер”, сямейны ансамбль Парфенчыкаў, вакальны ансамбль “Святліца” і іншыя. У іх выкананні ў сценах галоўнай славутасці Ліды прагучалі народныя, вясельныя і дажыначныя песні. Ладзілі артысты і абрадавае прадстаўленне “Жыта жалі”, запрашалі на побытавыя танцы, частавалі смачнымі бульбянымі стравамі. Задзейнічаны былі работнікі розных філіялаў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: Бердаўскага, Дзітвянскага, Мінойтаўскага, Гудскага.

64

42

43

…Згукі Бацькаўшчыны: такія меладычныя, такія танцавальныя, такія смачныя, такія яркія, такія вясёлыя і вяртаючыя да родных вытокаў, – адчулі, на жаль, адзінкі. Гледачоў было зусім не шмат. І, напэўна, варта задавацца не столькі пытаннем: "Чаму?", – колькі: "Як змяніць сітуацыю?" А яе трэба мяняць, так як артысты ў Лідскім раёне па-сапраўднаму таленавітыя, самабытныя і не падобныя адзін на аднаго. І яны, безумоўна, заслугоўваюць быць убачанымі і пачутымі сотнямі – не, тысячамі! – людзей. 

1

1

1

17

1

1

1510

12

12

12

1918

20

20

1918

232425

28

54

28

28

28

28

28

1918

36

37

28

4748

40

38

38

38

38

38

44

38

38

50

5152

53

87

84

55

55

55

55

55

55

55

55

55

87

55

55

87

55

55

55

55

На свяце “Згукі Бацькаўшчыны” бачны былі і таленты сцэнарыстаў, і тых, хто яго зладзіў, таму што далучыць гледачоў да этна-дыскатэкі “Скокі ва ўсе бокі” гэтак ярка, займальна – няпростая справа. А ў артыстаў атрымалася. 

55

7778

82

8185

79

80

80

80

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться