Праграма фестывалю «Гальшанскі замак — 2017»

16 Мая 2017 1742

ПРАГРАМА фестывалю «Гальшанскі замак — 2017», прысвечанага да 595-годдзя з часу ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай.

20 мая 2017

8.00 Святочныя літургіі ў гонар Соф’і Гальшанскай — родапачынальніцы дынастыі Ягеллонаў (праваслаўная царква, касцёл агр. Гальшаны).

9.00 Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Весёлый Жужа» (АК і ВЧ агр.Гальшаны).

12.00 Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку (пляцоўка каля АК і ВЧ агр.Гальшаны).

12.00 Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа).

13.00 Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф’і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка).

13.10 Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце «помнік Соф’і Гальшанскай — руіны Гальшанскага замка» Руіны былога замка Сапег, аг. Гальшаны. 13:30 – 23:00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна».

13:30 Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”

14:00 Інтэрактыўны спектакль «Юр’е і Цмок» вандроўнага тэатра “Вір” (г.Мінск).

17:00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil” г. Мінск)

18.00 Выступленне гурта «Восьмыдзень»

19.00 Выступленне гурта «HardWood»

19.40 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў.

20:00 Выступленне гурта «Cad Goddeu»

21:00 Выступленне гурта «Стары Ольса»

22.00 Начны штурм крэпасці

22:30 Феерверк.

14:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан” (прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых).

14:30 — Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях).

15:30 — Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).

17:00- Тэатралізаванае коннае шоу «Крылатыя ваяры ВКЛ» (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора” г. Мінск).

17:30 -Турнір лучнікаў. На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:

Пляцоўка “Запрашаем у гульні” — рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна);

— майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр «Вір» г. Мінск);

— аквагрым з беларускімі арнаментамі;

— малюнкі каляровым пяском;

— шаржыст;

— чаканка манет;

— паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых;

— кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь;

— кіданне дзідаў, нажоў;

— лучны цір.

13:00-20:00 Пляцоўка «Горад майстроў» (выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну).

13:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка (дзіцячыя атракцыёны).

13:00-20:00 Пляцоўка «Іпадром» (рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).

13:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання (міні-кафэ, гандлёвыя палаткі).

Кошт квітка: дарослы: 10 руб., дзіцячы: 7 руб. Праграма фестывалю можа карэктавацца па меркаванні арганізатараў.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться