У Тарнове адзначылі юбілей саду

27 Октября 2016 2502

У мінулую нядзелю ў аграгарадку Тарнова адбыўся «Яблычны фэст», які сабраў немалую колькасць прыхільнікаў папулярнай восеньскай садавіны.

Праўда, нягледзячы на капрызы надвор’я, яшчэ задоўга да пачатку свята ля мясцовага Дома культуры было людна. Прыняць удзел у незвычайнай святочнай імпрэзе выявілі жаданне не толькі жыхары навакольных населеных пунктаў, але і шматлікія госці з горада. Праграма абяцала быць цікавай і запамінальнай.

«Что нам снег, что нам зной, что нам дождик проливной...» – пахрумстваючы сакавітымі пладамі з мясцовага саду, напявала дзетвара. У чаканні канцэрта было чым заняць сябе і сталаму, і малому. Так, прыхільнікі папулярнай беларускай садавіны мелі магчымасць зрабіць сэлфі ля вялікага бутафорскага яблыка, паспрабаваць кулінарныя вырабы з наліўнога, узяць удзел у выставе, напісаць пра сваю мару, павесіўшы потым лісток на чароўнае дрэўца, а таксама ўбачыць сапраўдную «яблычную шафу», дзе ў керамічным посудзе на суд наведвальнікаў былі пададзены розныя гатункі яблыкаў і груш.

Але вось надышоў урачысты момант. Першым апець восень у вершах і песнях была дадзена магчымасць мясцовай славутасці – народнаму ансамблю «Каханачка». Услед за артыстамi, пад гучныя апладысменты, шэдэўры кулінарнага майстэрства на суд гледачоў прадставiлi працаўнікі Мінойтаўскага, Ёдкаўскага, Першамайскага, Ваверскага, Гудскага, Мажэйкаўскага, Тарноўскага Дамоў культуры.

– Яблык у дзень – і доктар не спатрэбіцца, – смяецца, расказваючы аб кулiнарным конкурсе свята, загадчыца філіяла “Тарноўскі Дом культуры” Святлана Антонік. – Колькі рэцэптаў нам могуць даць смачныя плады! Гатаваць з іх розныя стравы – адно задавальненне. З асабiстага вопыту магу параiць: кісленькія добра спалучаюцца з гароднінай у салатах. Атрымліваюцца смачнымі з імі асноўныя стравы – засмажаная курыца, свініна. Салодкія яблыкі добра падыходзяць да дэсертаў (пірагі з яблыкамі, бліны, кісялі, варэнне, джэмы). I доказ гэтаму – наша сённяшняя прэзентацыя.

Аказваецца, «Яблычны фэст» для жыхароў аграгарадка – сiмвалiчнае свята. Кожную вясну мясцовы сад, дзесяцігадовы юбіляр, радуе iх сваёй пышнай квеценню, а ўвосень яго немагчыма ўявiць без духмяных, сакавітых пладоў. Дарэчы, здзiўляцца тут няма чаму: яблыня, бадай, адзіны від садовых дрэў, які нават у неспрыяльных умовах дае багаты ўраджай. I гэта дакладна вядома былому дырэктару гаспадаркі “Мажэйкава” Казіміру Рахатку.

IMG 0171

– Ініцыятыва пасадзіць яблыневы сад выношвалася многiя гады, – успамiнае Казімір Уладзіслававіч. – А закладзены ён быў у 2006 годзе. З тых часоў ён цешыць нас стабільнымі ўраджаямі. У гэтым бачу заслугу працавітых спецыялiстаў мясцовай гаспадаркі.

І сапраўды, нямала ў прадпрыемстве “Мажэйкава” людзей, якія шмат гадоў аддалі прафесіi садавода, дарэчы, не самай ушанаванай. Хто ж яны, героі тарноўскага саду, хто ў штодзённай мітусні знаходзіў аддушыну ў працы з садовым інвентаром? На сцэну пад апладысменты адзін за адным выходзілі начальнік саду Дзмітрый Кажура і яго працавітыя памочніцы. У гэты момант славіў песнямі іх творчы калектыў мясцовага Дома культуры.

IMG 0079

***

У народзе кажуць: “Сад пасадзіць нікому не рана i не позна – нi малому, нi старому». Сапраўды, на Лідчыне, як і ва ўсёй нашай краіне, яблыня з’яўляецца самым распаўсюджаным дрэвам. Калі паглядзець на мясцовыя агароды – мала ў якога гаспадара расце толькі адно дрэўца. Антонаўка, белы наліў, малінаўка, пуцінка, ранет… Не хопіць і дня, каб пералічыць усе сарты гэтай садавіны. За што беларускай яблыньцы наша павага і вялікі дзякуй!

IMG 0201

IMG 0188

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться