Весела, песенна, шчодра, душэўна прайшлі ў Лідскім раёне святы вёсак (фота)

31 Августа 2016 3930

Больш чым паўсотні песень праспявала, больш чым 10 танцаў пратанцавала, больш чым 150-ці людзям адказала ўсмешкай на ўсмешку... Мінулыя выхадныя ў мяне былі як ніколі насычаныя падзеямі і актыўныя, багатыя на сустрэчы, знаёмствы з новымі мясцінамі і людзьмі, цікавыя размовы і запамінальныя, часам пацешныя выпадкі – а ўсё таму, што правяла я суботу і нядзелю, святкуючы разам з вяскоўцамі святы іх вёсак.

Было месца і святу, і жыццёвым развагам

Калі мы з вадзіцелем, пераадолеўшы 60 кіламетраў, прыехалі ў вёску Карытніца Пескаўскага сельсавета, жыхары ўжо сядзелі ў цені шматвекавога дрэва кругом «галоўнай сцэны». Артыстаў яшчэ не было, таму вяскоўцы, карыстаючыся момантам, гутарылі. Праўда, размовы былі зусім не аб сезонных клопатах, а, як кажуць, “за жыццё”.

– Мы перасталі клапаціцца, думаць, перажываць адзін за аднаго, – разважаў мужчына ў кепцы і чорных акулярах (як потым я высветліла, прафесар кафедры хірургіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Іосіф Клімовіч), – адсюль войны, тэракты, эканамічныя крызісы, разводы… Людзі жывуць выключна для сябе, думаючы выключна пра сябе. Светам кіруе эгаізм, а трэба, каб было наадварот, тады і жыццё наладзіцца, і праблем стане значна менш.

118

40

Вяскоўцы з ім згаджаліся, дадаючы, што ў сучасным свеце чалавек усё часцей губляе чалавечнасць. Але філасофскія гутаркі хутка змяніліся настальгічнымі, і людзі сталі ўспамінаць, якой была Карытніца 10-20 гадоў таму: жывой, шумнай, шматлюднай... Іосіф Іосіфавіч, які ў вёску прыехаў з жонкай Таццянай Барысаўнай на адпачынак, зачытаў верш (а можа, даў загад?!) “Не прадавайце бацькоўскі дом”. Змахнуўшы набеглую слязу, мясцовыя жыхары перавялі размову на сённяшні дзень і шкадавалі, што 70-метровы драўляны мост зімой знішчыў крыгаход.

2

21

Але гэтыя думкі перабілі вясёлыя гукі “Гудскага гармоніка”. Гэта артысты прыехалі на свята, прычым прыехалі вельмі эфектна – у прычэпе. 

4443]

15

Прызнацца, за 10 гадоў журналісцкай практыкі такое я бачыла ўпершыню. Аказваецца, дабіраліся яны ўсё ж такі праз Нёман. З аднаго берага на другі на маторнай лодцы іх разам з інструментамі ў два рэйсы перавёз жыхар вёскі Моцевічы. Тут артыстаў сустрэў ужо дачнік з Карытніцы, перасадзіў каго ў салон свайго джыпа, каго ў прычэп – так і дамчаў усіх у вёску. Вось такі ланцужок узаемадапамогі, вось такое моцнае жаданне зладзіць людзям свята.

5048

 49

А свята было вельмі захапляльнае! З песнямі, танцамі, жартамі, салодкім сталом, які арганізатарам – Пескаўскім сельвыканкаму і Дому культуры – дапамагло накрыць мясцовае сельгаспрадпрыемства.

227

37

23

Ён падарункі ім, а яны – яму

Несікаўшчызна. Свята ў гэтую вёску ў мінулую нядзелю прыйшло ўпершыню амаль за 10 гадоў.

107

2526

Гэты населены пункт на тэрыторыі Дубровенскага сельсавета стаў для мяне маленькім адкрыццём – за гады працы мне ні разу не даводзілася тут бываць. А шкада. Мясцовыя жыхары проста выдатныя! Першыя згадкі аб гэтай вёсцы датуюцца 1528 годам. Тады яна называлася Нешыкаўшчына – па прозвішчы свайго гаспадара Нешыкава. Людзей на яе тэрыторыі пражывала няшмат – 14 чалавек. Сёння ў вёсцы зарэгістравана 36 жыхароў. Самая маленькая з іх нарадзілася ў 2009 годзе – гэта сціплая прыгажуня Тарэса Банцэвіч (на здымку з мамай Ганнай Валер'еўнай), якая сёлета пойдзе ў першы клас Першамайскай школы. Розніца яе ва ўзросце з самай старэйшай жыхаркай – Соф’яй Лявіцкай – 85 гадоў! Дарэчы, цікава, што яны сваякі: унучка і бабуля, – так што падарункі ад мясцовага сельвыканкама і сельгаспрадпрыемства “Бердаўка-Агра” апынуліся, лічы, у “адных руках”.

45

2024

Адзначыў старшыня Дубровенскага сельскага Савета Юрый Вітук і адзінага на тэрыторыі сельсавета ветэрана Вялікай Айчыннай вайны – Варвару Загрыбельную. У сілу ўзросту і здароўя яна не змагла прысутнічаць на свяце, таму Юрый Браніслававіч адвёз падарункі ёй дадому. Прагучала падчас свята і імя Ганны Вайніловіч – як гаспадыні самага акуратнага і добраўпарадкаванага падворка ў вёсцы Несікаўшчызна.

1

23

1618

Асаблівы каларыт святу надавалі канцэртныя нумары артыстаў Першамайскага Дома культуры. Мала таго што яны парадавалі слых добрымі песнямі, дык сваімі тэатральнымі пастаноўкамі яшчэ і прымусілі ўсіх смяяцца да колікаў у жываце. І калі казаць, што камедыя – гэта самы складаны жанр, то работнікі Першамайскага Дома культуры справіліся з ім на «Оскар».

96

172122

Але вось што асабіста мяне ўразіла на свяце вёскі Несікаўшчызна больш за ўсё астатняе: зноў-такі ўпершыню за маю журналісцкую практыку вяскоўцы не толькі атрымалі падарункі, але і самі яго падарылі – так, за працу і чуласць да чужых праблем яны падзякавалі свайму старшыні Юрыю Вітуку.

8

1223

27

«Няма лепшага сваяка, чым добры сусед»

Ці ведаеце вы, што існуе Міжнародны дзень суседзяў? Святкуецца ён 27 мая. Але ў Лідскім раёне адкінулі ўсе ўмоўнасці і па-суседску пасядзелі-павесяліліся 28 жніўня. Бо для сапраўды добрай падставы даты не маюць значэння!

171

18

Традыцыю сустракацца па-суседску распачалі ў нашым рэгіёне жыхары аграгарадкоў Гуды і Дворышча. Гаспадарамі свята ў гэты раз выступілі дварышчане. Падчас сустрэчы паміж суседзямі адбываліся розныя конкурсы, гульні, вясёлыя спаборніцтвы: хто хутчэй звяжа венік, хто саб’е найбольш удалы табурэт, чыя гаспадыня зручней чысціць бульбу, а чыя – болей ведае прыпевак...

24

2627

5

Не абышлося, канешне, і без спеваў. Сваімі галасамі радавалі мясцовыя артысты, а таксама прыезджыя – з іўеўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.

1516

21

Як распавяла метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Некраш, такая форма суседскага адпачынку на Лідчыне ладзілася ўпершыню, але яна абавязкова будзе мець працяг: людзі ідэю падтрымалі і ўхвалілі.

12

14

220

8

910

22

67

3132

23

29

1133

30

3

І яшчэ фота со свята вёскі Карытніца... 

36

89

34

5

1429

19

313339

32

6

1213

25

25

25

25

3811

51

1746

5354

60

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться