Канцэрт у Крупаве ў рамках агляду «Лідскае падвор’е» прайшоў «на біс» (фота)

09 Марта 2016 3110

Ва ўстановах культуры Лідчыны на працягу лютага-сакавіка праходзяць традыцыйныя тэматычныя агляды праграм “Лідскае падвор’е”. Штотыдзень у Дамах культуры ладзяцца канцэрты, рыхтуюцца выставы, прэзентацыі гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў. Дзейнасць устаноў ва ўсім ахопе ацэньваецца камісіяй, у склад якой уваходзяць спецыялісты аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Кожны год “Лідскае падвор’е” прысвечана той ці іншай тэме. Сёлета гэта -- Год культуры. Тэма шырокая, адпаведная і прастора для творчасці. Між тым, “Лідскае падвор’е” -- гэта не толькі справаздача Дамоў культуры перад кіраўніцтвам раённай сферы культуры, але і свята для жыхароў вёсак. У Крупаўскім Доме культуры, дзе ў мінулую нядзелю праходзіў менавіта такі канцэрт у рамках “Лідскага падвор’я”, на афішах значылася: “Запрашаем на свята”. А прысвечана яно было Дню жанчын.

Яшчэ ў холле будынку, дзе развярнулася выстава гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адразу кінулася ў вочы святочнасць крупаўчанак. Прыгожа апранутыя, з усмешкамі на тварах,  яны былі сапраўдным упрыгажэннем падзеі.

З першых хвілін канцэртнай праграмы, што распачалася на сцэне, стала зразумела: да яе падрыхтоўкі работнікі Крупаўскага Дома культуры (загадчыца Вольга Фіясь, мастацкі кіраўнік Іна Бальцэвіч і акампаніятар Раман Пракоп’еў) падыйшлі не толькі творча, але і надзвычай адказна. На сцэне гучалі музычныя нумары самых розных жанраў і кірункаў, ад старадаўніх, якія любяць і памятаюць прадстаўнікі старэйшага пакалення, да сучасных, моладзевых, ад лірычных, душэўных, да хуткіх і танцавальных.  Праграма суправаджалася гульнямі, латарэямі і віктарынамі з раздачай падарункаў і кветак. Раўнадушных у зале не было.

1

Пасля канцэрту журы адлучылася, каб з прафесійнага пункту погляду абмеркаваць убачанае. Казалі, у прыватнасці, пра рэпертуар і тонкасці сцэнічнага майстэрства.. Між іншым, гэтыя нюансы наўрад ці зацікавілі б гледачоў, бо па выразах іх твараў нельга было не адзначыць: праграма ім сапраўды прыйшлася да душы. Прынамсі, поўнасцю пагадзіўся з гледачамі і карэспандэнт. Не прэтэндуючы на прафесійную адзнаку, выкажу толькі тое, што зачапіла асабіста... Па-першае, -- на сцэну за кожным нумарам выходзілі новыя і новыя самадзейныя артысты. І гэта не магло не навесці на думку: работнікам Дома культуры такі ўдаецца прыцягнуць у мастацкую самадзейнасць жыхароў Крупава. Прычым, -- людзей самага рознага ўзросту: школьнікаў, моладзь, жанчын за 30-40 і нават за 50. Менавіта, удзел апошніх, жанчын за 50, стаў ізюмінкай канцэрта. Яны так шчыра і артыстычна выконвалі песню “Вінавата лі я”, што стала зразумела: менавіта гэтых песень і менавіта ў выкананні гэтых жанчын у вясковай самадзейнасці апошнім часам не хапае. Па-трэцяе, варта адзначыць і само сцэнічнае майстэрства самадзейных артыстаў... Гэта ўжо пазней стала вядома, што некаторыя з іх па тых ці іншых прычынах рэпетыравалі свае нумары мала, а то і ўвогуле раней не спявалі. Нарэшце, і сам сцэнарый, -- распрацаваны ён вельмі ўдала, бо дасягнуў сваёй мэты -- амаль кожны ў зале зразумеў: гэта праграма ладзілася і для мяне.

22

Гледачы разыходзіліся з канцэрта, напяваючы, а гэта -- самая лепшая адзнака, і дадзена яна на ўсе “дзесяць”. 

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

1012

13

13

13

13

13

13

13

13

13

2425

26

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться