Рэканструкцыя Лідскага замка прадоўжыцца

03 Февраля 2016 2788

Нядаўна наш горад з рабочым візітам наведаў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яцко. Падчас знаходжання ў Лідзе Аляксандр Анатольевіч уважліва агледзеў замак, цікавіўся дэталямі праведзенай рэстаўрацыі. Інтарэс прадстаўніка галіновага міністэрства да нашай мясцовай славутасці звязаны з работамі па аднаўленні замка, якія будуць выконвацца на працягу года.

Так было вырашана, што напачатку будзе добраўпарадкавана і перададзена на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркі тэрыторыя, якая прылягае да замка. Затым пачнуцца работы ў яго дворыку і ва ўнутраных памяшканнях, акрамя вежаў і галерэі. Да жніўня гэтыя работы будуць завершаны, і можна будзе прыступіць да трэцяга, завяршаючага, этапу рэканструкцыі. Пры наяўнасці фінансавання (частка сродкаў для правядзення будаўнічых работ будзе выдаткавана з рэспубліканскага бюджэту), запланаванае атрымае рэальныя абрысы ў выглядзе завяршэння рэканструкцыі замка.

Удзел у абмеркаванні рабочых момантаў, якія ў большасці сваёй тычыліся будаўнічай сферы, прынялі начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі, дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама Валерый Крывец, намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Яраслаў Мікавоз, генеральны дырэктар ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №19” Уладзіслаў Лабецкі, начальнік упраўлення мастацтва, культурна-асветніцкіх устаноў, народнай творчасці і навучальных устаноў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Уладзімір Самсонаў, дырэктар Лідскага гісторыка-мастацкага музея Ганна Драб.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться