У Лідзе адбыўся абласны адборачны тур XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (фота)

25 Ноября 2015 2570

У мінулую суботу ў Палацы культуры горада Ліды адбыўся абласны адборачны тур XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. У мерапрыемстве прынялі ўдзел мастацкія калектывы з большасці раёнаў Гродзеншчыны, яны прадстаўлялі каля дваццаці нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў. Былі, зразумела, у ліку гэтых аб’яднанняў і лідскія: раённая арганізацыя “Трэмбіта” Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”, грамадскае аб’яднанне літоўцаў “Рута”, раённы аддзел ГА “Саюз палякаў на Беларусі”, ГА “Таварыства польскай культуры на Лідчыне”, рэгіянальнае мемарыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне (яўрэяў).

Як адна вялікая і дружная сям’я, пражываюць у нашай краіне прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Захаванню культурных традыцый нацыянальных суполак, далейшаму развіццю міжнацыянальнага сяброўства садзейнічаюць розныя культурныя мерапрыемствы, у тым ліку – Рэспубліканскія фестывалі нацыянальных культур.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць на працягу двух гадоў у некалькі этапаў. Першы этап – адборачныя туры ў раёнах. Далей пераможцы ўдзельнічаюць у абласных конкурсах. А ў чэрвені наступнага года праходзіць заключны этап фестывалю ў яго сталіцы – Гродне.

Лідскія нацыянальныя суполкі на гэты раз былі прадстаўлены наступнымі творчымі калектывамі: вакальным ансамблем “Аушра” (ад літоўцаў), вакальным ансамблем “Сібірак”, танцавальным калектывам “Крэсовэ забавы”, вакальнай групай “Меморыя”, народным ансамблем польскай песні “Крэсавяцы” (ад палякаў), народным ансамблем яўрэйскай музыкі “Шалом”. Былі сярод лідскіх удзельнікаў і сольныя выканаўцы.

Абласны этап фестывалю атрымаўся вельмі разнастайным па нацыянальным складзе: акрамя ўжо адзначаных нацыянальнасцей, на мерапрыемстве былі прадстаўлены татара-башкірская, чувашская, казахская, азербайджанская, цыганская і некаторыя іншыя дыяспары. Таму фестываль умоўна можна назваць міжнародным.

Акрамя конкурсных выступленняў аматарскіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў, у праграме мерапрыемства былі прадугледжаны выстаўкі работ майстроў народнай творчасці, нацыянальнага касцюма, нацыянальных музычных інструментаў, прэзентацыя нацыянальных страў.

Кожны, хто прыйшоў на мерапрыемства, убачыў яркае і багатае суквецце талентаў, дакрануўся да культуры нацыянальных дыяспар.

Дыпломы за ўдзел і памятныя сувеніры па рашэнні журы конкурсу, у складзе якога быў і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гро-дзенскага аблвыканкама Павел Скрабко, атрымалі ўсе ўдзельнікі. Дыпломамі былі заахвочаны і кіраўнікі нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў. Прыемна адзначыць, што ў ліку тых, хто прайшоў на заключны этап фестывалю, усе прадстаўленыя лідскія калектывы.

4

4

4

4

2231

10

13

16

17

17

17

17

17

111223

17

17

17

17

17

111223

17

17

17

17

111223

17

17

17

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться