“Лідскі хор-фэст” аб’яднаў звыш 400 выканаўцаў з розных рэгіёнаў краіны

07 Сентября 2025 2369

Яскравых нот у свята беларускага пісьменства дадаў "Лідскі хор-фэст". Конкурс праводзіцца ўпершыню, аднак удзел у ім прынялі каля 40 калектываў, а гэта звыш чатырох соцен выканаўцаў з розных рэгіёнаў краіны. 


Ідэя правядзення гэтага мерапрыемства ўзнікла пасля таго, як Ліду абвясцілі сталіцай беларускага пісьменства-2025. Мы прапанавалі мясцовым установам культуры прадумаць цікавыя фішкі. Так, ад дзіцячай музычнай школы мастацтваў паступіла такая прапанова. Нас падтрымалі і ў Міністэрстве інфармацыі, аднак парэкамендавалі арганізаваць фэст у двухдзённым фармаце. Фестываль адкрыты, таму заявак паступіла дастаткова шмат", - расказвае начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Наталля Леўшунова.

Пераможцамі гэтага конкурсу сталі чатыры лідскія калектывы. Яшчэ два хоры нашых землякоў атрымалі дыпломы трэцяй ступені. 

Фінальным акордам песеннага марафону стала сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, а таксама песні "Куточак зямлі". Дырыжыраваў зводным хорам вядомы лідскі кампазітар Сяргей Бугасаў.



















Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться